Недасканалыя грыбы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Група грыбоў
Назва
Недасканалыя грыбы
Статус назвы
не вядомы
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРА ПАМЫЛКУ
Няслушнае значэнне параметру status.
Лацінская назва
Deuteromycota, Fungi imperfecti
Бацькоўскі таксон
Царства Грыбы
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы

Недасканалыя грыбы, дэйтэраміцэты (Deuteromycota) — група вышэйшых грыбоў.

Сістэматыка дэйтэраміцэтаў заснавана на знешнім падабенстве (напр., на будове канідыяльных споранашэнняў), таму група філагенетычна разнародная. Адрозніваецца 3 парадкі: гіфаміцэтальныя, меланканіяльныя, сферапсідальныя міцэліі. Налічваецца каля 15 тыс. відаў; на Беларусі вялікая колькасць відаў з родаў альтэрнарыя, аскахіта, аспергіл, гельмінтаспорый, калетатрыхум, манілія, мікасферэла, пеніцыл, септорыя, фома, ботрытыс, вентурыя, сферопсіс, цытаспора і інш. Трапляюцца ў глебе, вадзе, на драўніне.

Вегетатыўнае цела ў выглядзе септыраванага, моцна разгалінаванага міцэлію. Жыццёвы цыкл дэйтэраміцэтаў адбываецца ў гаплоіднай фазе. Пры парасексуальным працэсе зліваюцца гаплоідныя ядры, утворанае дыплоіднае ядро дзеліцца з новай камбінацыяй геномаў, што абумоўлівае шырокую ўнутрывідавую зменлівасць. Большасць відаў размнажаецца канідыямі, палавыя (дасканалыя) стадыі адсутнічаюць. Канідыі ўтвараюцца на канідыяносцах, якія з’яўляюцца спецыялізаванымі галінкамі міцэлію, адрозніваюцца формай, афарбоўкай, колькасцю клетак.

Многія віды жывуць як сапратрофы ў глебе (большая частка глебавых грыбоў), удзельнічаюць у раскладанні арганічных рэшткаў, глебаўтварэнні, засяляюць рызасферу вышэйшых раслін і знаходзяцца ў складаных сімбіятычных адносінах з імі, глебавымі бактэрыямі і актынаміцэтамі (напр., пеніцыл, трыхадэрма. фома, фузарыум). Сярод дэйтэраміцэтаў ёсць паразіты вышэйшых раслін, якія выклікаюць небяспечныя захворванні сельскагаспадарчых культур (напр., фыбы з родаў ботрытыс, кладаспора), паразіты насякомых-шкоднікаў і грыбоў, патагенных для раслін. Драпежныя грыбы, якія знішчаюць фітанематод, выкарыстоўваюцца пры біялагічных метадах аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб. Некаторыя сапратрофныя дэйтэраміцэты ўтвараюць цвілі на харчовых прадуктах, прамысловых вырабах, карцінах. Пеніцылы і аспергілы з’яўляюцца прадуцэнтамі антыбіётыкаў, ферментаў, арганічных кіслот і выкарыстоўваюцца ў іх вытворчасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]