Нефелін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нефелін
Формула (Na,K)AlSiO4
Прымесь Mg, Ca, H2O
Сінгонія гексаганальная
Крышталічная рашотка a = 10,01 c = 8,405 Z = 8
Крышталічная рашотка a = 10,01 c = 8,405 Z = 8
Колер рысы белы
Бляск шкляны тлусты
Празрыстасць паўпразрысты, непразрысты
Цвёрдасць 5,5—6
Спайнасць недасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 2,55—2,66 г/см³

Нефелі́н, элеаліт — пародаўтваральны мінерал з групы фельдшпатоідаў, класа каркасных сілікатаў, алюмасілікат натрыю і калію KNa3(AlSiO4)4.

Хімічны склад: 13—16 % аксіду натрыю Na2O, 32—33 % аксіду алюмінію Al2O3, 43,5—45 % аксіду крэмнію SiO2, 5,5—6,5 % К2O, 0,5—1,8 % аксіду кальцыю СаО[1].

Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Утварае буйныя зерні, блокі крышталёў, агрэгаты, зрэдку — гексаганальна-прызматычныя крышталі. Колер белы, шэры, брудна-зялёны, буры, жаўтаваты, зрэдку бясколерны. Бляск шкляны, тлусты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць каля 2,6 г/см³. Крохкі. Раствараецца ў салянай кіслаце.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Нефелін выкарыстоўваецца ў вытворчасці гліназёму адначасова з вытворчасцю соды, паташу, сілікагелю, ультрамарыну, угнаенняў і інш.

Радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Радовішчы нефеліну маюцца ў ЗША, Расіі, Германіі, Нарвегіі, Швецыі, Канадзе, Румыніі, Аўстраліі, Лівіі, Конга, Азербайджане, Афганістане, Арменіі, Індыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і іншых краінах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]