Новасібірскі трамвай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Новасібірскі трамвай
Трамвайная сістэма
Краіна Расія
Горад Новасібірск
Тып сістэмы пасажырская
Дата адкрыцця 1934
Колькасць маршрутаў 10
Агульная даўжыня маршрутаў 117,0 км. у 2009 г.
Колькасць трамвайных паркаў 2
Колькасць трамвайных паркаў у перыяд максімальнага развіцця 4
Колькасць вагонаў 144
Мадэлі эксплуатаваных трамваяў КТМ-5М3, ЛМ-99К, ЛМ-99КЭ, 71-619КТ
Шырыня каляіны 1524 мм.
Працягласць самага доўгага маршруту №15 (17,9 км. у 2009 г.)
Кампанія-перавозчык МКП "ГЭТ"

Новасібірскі трамвай — сістэма трамвайных ліній Новасібірска, якая працуе з 26 лістапада 1934 года. У цяперашні час у Новасібірску дзейнічаюць 10 маршрутаў трамвая, якія абслугоўваюцца двума дэпо: Левабярэжным (да аб’яднання ў 2000 г. — Ленінскае дэпо і Кіраўскае дэпо) і Правабярэжным (да аб’яднання ў 2001 г. — Дзяржынскае дэпо і Кастрычніцкае дэпо).

З 1 студзеня 2011 года ў сувязі з увядзеннем дзяржаўнага рэгулявання тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце кошт праезду ў Новасібірскім трамваі складае 13 руб., па адзінай транспартнай карце — 12 руб., па студэнцкай транспартнай карце — 6 руб. 50 кап.

Эксплуатацыйная даўжыня трамвайных ліній у горадзе — 69 км двайных ліній. У 2008 годзе трамваем было перавезена 25,9 млн чалавек (для параўнання: у 1980 г. трамваем у Новасібірску было перавезена 183,3 млн пасажыраў). Пры гэтым доля трамвая ў агульнагарадскіх перавозках грамадскім транспартам склала каля 8 %, сярод муніцыпальнага транспарту — 13 %.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]