Нява (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Нява»
Арыгінальная
назва
руск.: Neva[1]
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1955
Мова руская[1]
ISSN 0130-741X
Вэб-сайт nevajournal.ru

«Нява» — расійскі літаратурны часопіс. Выдаецца ў Ленінградзе (Санкт-Пецярбургу) з красавіка 1955 года. Быў заснаваны на базе «Ленінградскага альманаха» ў якасці афіцыйнага органа Ленінградскай пісьменніцкай арганізацыі і аднаго з друкаваных органаў Саюза пісьменнікаў РСФСР. У часы СССР выходзіў у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

У савецкі час у часопісе публікаваліся Міхаіл Зошчанка, Міхаіл Шолахаў, Веніямін Каверын, Лідзія Чукоўская, Леў Гумілёў, Дзмітрый Ліхачоў, Аляксандр Салжаніцын, Данііл Гранін, Фёдар Абрамаў, Віктар Канецкі, браты Стругацкія, Уладзімір Дудзінцаў, Васіль Быкаў і іншыя.

Да 1989 года на першай старонцы вокладкі часопіса размяшчаліся віды Ленінграда (малюнкі, фотаграфіка). З 1989 года яны публікаваліся на другой старонцы вокладкі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1