Нямецкі алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рукапісныя літары нямецкага алфавіта

Сучасны няме́цкий алфаві́т — алфавіт на лацінскай аснове, які ўжываецца для пісьма на нямецкай мове. Складаецца з 26 пар лацінскіх літар: A a, B b, C c, D d, E e, F f, G g, H h, I i, J j, K k, L l, M m, N n, O o, P p, Q q, R r, S s, T t, U u, V v, W w, X x, Y y, Z z. Акрамя іх у нямецкім алфавіце ёсць тры умлауты Ä ä, Ö ö, Ü ü і лігатура ß. Апошнія падпарадкоўваюцца алфавітнаму парадку, г. зн. у слоўніках ідуць адразу пасля A a, O o, U u і падвоенай ss, адпаведна. У асобных выпадках ужываюцца дадатковыя варыянты літар, але гэта характэрна толькі для некаторых дыялектаў і для слоў іншамоўнага паходжання ў нямецкай мове.

Транскрыпцыя[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзена табліца з правіламі чытання нямецкіх літар.

Літара Назва Гук Прыклад Заўвагі
A a [aː] /a/, /a:/ Band, Tag пасля i і j чуецца як ja — Maria; ai — дыфтонг /aɪ̯/ (ай); ae — чуецца ä; au — дыфтонг /aʊ̯/; падвоенае aa можа чытацца падоўжана — Haar
Ä ä [ɛː] /ε/, /ε:/ Hände, Ähre перад u — дыфтонг /ɔʏ̯/ (оу)
B b [beː] /b/ Bruder
C c [tseː] сустракаецца ў спалучэнні з іншымі літарамі: з h утварае букваспалучэнне ch, якое чуецца як /x/ ці /ç/; ck — /k/; у chs — /ks/; tsch — /t͡ʃ/; рэдка адна c чуецца як /t͡s/ (перад e, i)
D d [deː] /d/ ausdenken
E e [eː] /ε/, /ə/, /e:/ kennen, bekannt, See ie — /i:/, oe — /ø:/; ei, ey, ai, ay — дыфтонг /aɪ̯/
F f [ɛf] /f/ Fracht такі ж гук перадае нямецкая літара v
G g [geː] /g/, /ʒ/, /ç/ gut, Genie, König
H h [haː] /h/ heute часта h увогуле не чытаецца, напрыклад, паміж галоснымі і ў канцы слова — gehen, weh
I i [iː] /ı/, /i:/ bitten, Vieh в ie — /i:/; ei, ai — /aɪ̯/
J j [jɔt] /j/, /ʒ/ jung, Journalist
K k [kaː] /k/ Kette у букваспалучэнні ck — таксама /k/
L l [ɛl] /l/ Flöte
M m [ɛm] /m/ Stimme
N n [ɛn] /n/ senden
O o [oː] /ɔ/, /o:/ offen, Kohl у букваспалучэнні oe — /ø:/
Ö ö [øː] /œ/, /ø:/ Österreich, zwölf, schön
P p [peː] /p/ Punkt pf — дыфтонг /p͡f/
Q q [kuː] у спалучэнні qu — /kv/
R r [ɛr] /r/ Drache
S s [ɛs] /s/, /z/ Bus, sehen в sp і st — /ʃ/, таксама sch — /ʃ/
ẞ ß [ɛs't͡sɛt] /s/ heiß
T t [teː] /t/ Platte
U u [uː] /ʊ/, /u:/ unten, Uhr au — /aʊ̯/, eu, äu — /ɔʏ̯/
Ü ü [yː] /ʏ/, /y:/ Übung, küssen, kühl
V v [faʊ] /f/, /v/ Vater, Vase
W w [veː] /v/ Wolken
X x [iks] перадае гукаспалучэнне /ks/ — Max
Y y ['ʏpsilɔn] /ʏ/, /y:/ Ypsilon, Typ
Z z [t͡sɛt] /t͡s/ dreizehn

Нямецкая пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя крыніцы нямецкай пісьменнасці адносяцца яшчэ да старажытнаверхненямецкага перыяду развіцця нямецкай мовы ці нават раней. Практычна да XII стагоддзя ўжывалася Рунічнае пісьмо, якое пазней было поўнасцю выцеснена лацініцаю. У XV—XVI стагоддзях быў пашыраны шрыфт швабахер (Schwabacher) з групы гатычных шрыфтоў[1].

Гатычным пісьмом нямецкія літары пісаліся практычна да пачатку XX стагоддзя, у прыватнасці — узніклай у XVII—XVIII стст. фрактураю (Fraktur)[2]. З канца XIX стагоддзя шырока распаўсюдзілася антыква, але афіцыйна яна была прызнана толькі пасля Лістападаўскай рэвалюцыі ў 1918 годзе. Антыква лічылася больш простым і лёгка ўспрымальным шрыфтам, чым ломанае гатычнае пісьмо. У 1920-30-я гады ўжываўся шрыфт Зютэрліна (Sütterlinschrift)[3].

Фрактура

У гітлераўскай Германіі зноў былі паспрабавалі адрадзіць стары шрыфт імперыі, які таксама выкарыстоўваўся ў нацысцкай прапагандзе: лічылася, што такое пісьмо адлюстроўвае характар сапраўдных немцаў. Але гэта практыка не мела поспеху па дзвюх прычынах. Па-першае, Гітлер апасаўся, што на гарнітуру літар паўплывала яўрэйскае квадратнае пісьмо. Па-другое, чытаць надпісы на фрактуры было цяжка. Сёння выкарыстоўваецца звычайны друкарскі набор літар, ранейшыя ж шрыфты ўжываюцца толькі ў дэкаратыўных мэтах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Friedrich Beck. „Schwabacher Judenlettern“ - Schriftverruf im Dritten Reich. — Verlag für Berlin-Brandenburg, 2006. — ISBN 3-86650-344-X.
  2. Fraktur(недаступная спасылка). ИнъязСервис - Изучение иностранных языков. Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2012. Праверана 26 лістапада 2011.
  3. Шрифт Зюттерлина(недаступная спасылка). ИнъязСервис - Изучение иностранных языков. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 26 лістапада 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Носков С. А. Немецкий язык для поступающих в вузы. — Мн., 2002. — 415 с. — ISBN 985-06-0819-6.
  • Regeln und Wörterverzeichnis. Überarbeitete Fassung des amtlichen Regelwerks 2004. — München und Mannheim: Rat für deutsche Rechtschreibung, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]