Ніжні замак (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніжні замак
Ніжні замак, Стралецкі горад
55°29′16″ пн. ш. 28°45′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Полацк
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніжні замак, спачатку Стралецкі горад або Стралецкая слабада — колішняе фартыфікацыйнае збудаванне, сёння — гістарычная мясцовасць у Полацку.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляў сабою земляны насып (г.зв. «вал Івана Грознага») даўжынёй 600 м, вышынёй 10 м, шырынёй асновы да 30 м, з рубленай сцяной на грэбені па перыметры. Плошча — каля 6 га.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Умацаванне пабудавана загадам вялікага князя маскоўскага Івана IV пасля ўзяцця Полацка яго войскамі ў 1563 годзе ў ходзе Лівонскай вайны. Насыпалі вал цягам двух гадоў пад кіраўніцтвам баярына князя Шуйскага і ваявод Зайцава і Шчокіна. На планах XVI ст. фартыфікацыя мела 8 веж, у цэнтры стаяла вежа тыпу данжон. У XVII ст. вежы і рубленыя сцены замянілі простым тынам.

Умацаванне не мела вялікага абарончага значэння, бо пабудавана без уліку актыўнага развіцця ваеннай тэхнікі ў XVIXVII ст. і толькі для жыцця стральцоў маскоўскага гарнізона пад камандаваннем князёў Шуйскага і братоў Сярэбраных, таму ўмацаванне называлася таксама Стралецкай слабадой.

Цалкам абарончую функцыю Ніжні замак страціў у пачатку XVIII ст. і стаў месцам жыхарства маргінальных пластоў насельніцтва Полацка[1].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Драўляныя канструкцыі замка не захаваліся. Вал замка захаваўся часткова — на працягу 400 м, у цэнтры праезд больш позняга перыяду. Сваёй формай, зялёнымі насаджэннямі ён досыць арганічна ўпісваецца ў ландшафт горада. У 1960-я гадах унутраныя схілы валоў былі прыстасаваны пад трыбуны стадыёна «Спартак», які размяшчаўся на тэрыторыі самога замка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]