Німруд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэшткі старажытнага горада
Німруд
стар.-яўр.: כלח (Калах)
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Німруд на карце Ірака
Німруд (Ірак)
Німруд
Німруд (Ірак)
Німруд

Німруд (асір. Калху, бібл. Калах) — старажытны горад у Месапатаміі, на тэрыторыі сучаснага Ірака. Яго руіны знаходзяцца на паўднёвы ўсход ад горада Масул каля ракі Тыгр у Іраку.

Німруд быў заснаваны ў XIII стагоддзі да н.э. Салманасарам I і праз чатырыста гадоў падчас валадарання Ашур-націр-апала II стаў сталіцай Асірыі. У 612 да н.э. быў разбураны мідыйцамі і халдзеямі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Статуя вартавога варотаў Німруда

Назва горада звязвае яго з біблейскім царом Німродам, унукам Хама. Але гэту назву горад атрымаў ад еўрапейскіх археолагаў у XIX стагоддзі. Да гэтага яго называлі Калах, або Калху. Паводле легенды, адзін рабочы знайшоў статую паўбыка-паўчалавека і прыняў яе за Німрода, заснавальніка горада.

Археалогія[правіць | правіць зыходнік]

План горада Німруд (Калху)
План палаца Ашурназірпал ІІ у Калху

Першыя раскопкі праводзіліся ў 1846 англічанінам Осцінам Генры Лэярдам. Былі выяўлены рэшткі вялікага палаца і крапасных збудаванняў. Былі знойдзены шматлікія рэльефы з алебастру і разныя фігуркі са слановай косці, а таксама Чорны абеліск і статуі. У 1955 падчас раскопак, якія праводзіліся Максам Малаўэнам у храме Набу, былі выяўлены гліняныя пліты з клінапісам, што змяшчаюць клятвы васалаў і асірыйскіх саноўнікаў, датаваныя 672 да н.э. Гэтыя запісы паслужылі важным дапаможнікам для вывучэння асірыйскага права і рэлігіі.

Уварванне амерыканскіх войскаў падчас Іракскай вайны ў 2003 прывяло да вялікіх разбурэнняў на месцы старажытнага горада.

На 5 сакавіка 2015 года стала вядома, што баявікі тэрарыстычнай арганізацыі ІДІЛ, пад кантролем якой знаходзіцца значная тэрыторыя Ірака, знішчылі руіны старажытнага горада з дапамогай цяжкай тэхнікі[1].

Па звестках Бі-бі-сі, знішчана 95 працэнтаў старажытных артэфактаў, уключаючы вырабы са слановай косткі, статуі крылатых божастваў ламасу, рукапісы старажытных дагавораў. Німруд, згаданая ў Бібліі сталіца Асірыйскай імперыі, быў заснаваны ў ХІІІ стагоддзі да нашай эры. Горад з тысячагадовай гісторыяй, які апошнія 150 гадоў прыцягваў увагу археолагаў з усяго свету, быў знішчаны за адну ноч. Эксперты ЮНЕСКА назвалі разбурэнне Німруда ваенным злачынствам, і ўрад Ірака быў вымушаны звярнуцца па дапамогу да міжнароднай супольнасці[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]