Нітрагліцэрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нітрагліцэрын
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Сістэматычнае найменне Нітрагіцэрын
Хім. формула CHONO2(CH2ONO2)2
Фізічныя ўласцівасці
Шчыльнасць 1.595 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення 13 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 55-63-0
PubChem 4510
Рэг. нумар EINECS 200-240-8
SMILES
RTECS QX2100000
ChemSpider 4354

Нітрагліцэрын (гліцэрынтрынітрат, трынітрагліцэрын, трынітрын, НГЦ) — эстэр гліцэрына і азотнай кіслаты. Звыклая назва «нітрагліцэрын» з пункту гледжання сучаснай наменклатуры з’яўляецца крыху некарэктнай, бо нітрагіцэрын з’яўляецца нітраэфірам, а не «класічным» нітразлучэннем. Шырока вядомы дзякуючы сваім выбуховым (і ў некаторай ступені лекавым) уласцівасцям. Хімічная формула CHONO2(CH2ONO2)2.

Упершыню сінтэзаваны італьянскім хімікам Асканіё Сабрэра ў 1847 годзе, першапачаткова быў названы «пірагліцэрын» (італ.: pyroglycerina). Згодна з наменклатуры IUPAC называецца 1,2,3-трынітраксіпрапан.

Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература кіпення 125 °С (пры ціску 2 мм рт.сл.). Шчыльнасць 1,5951 г/см³. Добра раствараецца ў ацэтоне, дыэтылавым эфіры, метаноле, воцатнай кіслаце, бензоле, нітрабензоле і вадкіх нітраэфірах. Дрэнна раствараецца ў вадзе, гліцэрыне, бензіне. Па хімічным уласцівасцям з’яўляецца тыповым прадстаўніком арганічных нітратаў.

Нітрагліцэрын з’яўляецца магутным выбуховым рэчывам. Хуткасць дэтанацыі 7650 м/с, можа дэтанаваць павольна (1500—2000 м/с).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Нітрагліцэрын выкарыстоўваецца ў якасці выбуховага рэчыва, у складзе пораха, у якасці лекавага сродку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]