Нічыпар Мяцельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нічыпар Мяцельскі
Дата нараджэння 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1943(1943-04-06)
Месца смерці
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нічы́пар Мяце́льскі (1905, в. Ануфравічы, цяпер Грэскі сельсавет, Слуцкі раён — 6 красавіка 1943, ваколіцы Рудзенску, Пухавіцкі раён) — дзеяч беларускага адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1924 годзе браў удзел у падпольнай антыбальшавіцкай арганізацыі Юркі Лістапада, а пасля вызвалення працаваў настаўнікам у вёсцы Цітва пад Рудзенскам, дзе застаўся і пры нямецкіх акупантах. Напачатку 1943 года мінская «Беларуская газета» надрукавала артыкул Рыгора Крушыны «З мінулых дзён. Судовы працэс над Лістападам», дзе ўзгадваўся і Мяцельскі як прыхільнік арганізавацыі беларускіх ваенных аддзелаў і стварэння нацыянальнага ўрада. У выніку гэтага быў схоплены савецкімі партызанымі 2-й Мінскай брыгады (камандзір С. Іваноў), якімі быў абвінавачаны ў аднаўленні контаррэвалюцыйнае дзейнасці і прыналежнасці да мясцовай суполкі Беларускай незалежніцкай партыі. Расстраляны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]