Оле Клінт-Енсэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Оле Клінт-Енсэн
Дата нараджэння 31 сакавіка 1918(1918-03-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 1980(1980-06-13)[1] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці археолаг
Навуковая сфера prehistoric archaeology[d][4] і Жалезны век[4]
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Узнагароды
Катэгорыя:Кавалеры ордэна Данеброг

Оле Клінт-Енсэн, (31 сакавіка 1918, Нествед — 13 чэрвеня 1980, Орхус) — дацкі археолаг, прафесар, доктар філасофіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў дацкім горадзе Нестведзе ў 1918 годзе, пераехаў у дзяцінстве з бацькамі на востраў Борнхальм, дзе ў 1936 годзе пачаў вучыцца ў мясцовай гімназіі. У 19361944 гадах ён вучыўся археалогіі ў Ёханеса Брондстэда і Кнуда Фрыса Ёхансена на кафедры археалогіі ва ўніверсітэце Капенгагена. У студэнцкія гады прымаў удзел у раскопках у Барэмосэ. У 1950 годзе апублікаваў сваю доктарскую дысертацыю «Замежныя ўплывы у Даніі ранняга жалезнага веку», як XX том часопіса «Acta Archaeologica». Дысертацыя (абараніўся 14 снежня 1950 года) вызвала вялікі міжнародны рэзананс, як і многія яго пазнейшыя творы.

Клінт-Енсэн пачаў сваю кар’еру ў Нацыянальным музеі ў Капенгагене, але ў 1960 годзе замяніў свайго старэйшага сябра і калегу, П. В. Глоба на пасадзе прафесара кафедры ў нядаўна заснаваным археалагічным інстытуце пры Універсітэце Орхуса.

У 1966 Клінт-Енсэн быў абраны генеральным сакратаром «Міжнароднага саюза дагістарычных і протагістарычных навук  (англ.)».

Клінт-Енсэн загінуў у ДТЗ за дзень да пачатку сваёй працы ў якасці прафесара і дырэктара музея дагістарычнай Даніі. Наступнае ўскрыццё паказала, што ён быў у нецвярозым стане за рулём, калі адбылася аварыя.

Зноскі

  1. а б Ole Klindt-Jensen // Dansk Biografisk Lexikon
  2. а б (unspecified title) Праверана 19 красавіка 2023.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ole Klindt-Jensen — en bibliografi 1935—1982, Brigit M. Rasmussen, Hikuin 10, pp. 7-14, 1984.
  • Mindeord om Ole Klindt-Jensen, Søren H. Andersen, Hikuin 10, pp. 15-16, 1984.
  • Ole Klindt-Jensen, Peder Mortensen, Kuml 1980, pp. 229-231.
  • Halvtreds års Forhistorisk Arkæologi ved Aarhus Universitet 1949—1999, Henrik Thrane i Thrane & Andersen red. Århus Arkæologi, pp. 7-51, Aarhus 2000.