Падзенне Масула (2014)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падзенне Масула
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іраку
Схема бітвы за горад.
Дата 4—10 чэрвеня 2014
Месца Масул
Вынік перамаго ІДІЛ
Праціўнікі
 Ірак: ІДІЛ

Армія людзей накшбандзійскага ордэна[К 1]

Камандуючыя
Ірак Махдзі Гараві Абу Абдульрахмана аль-Білаві †
Сілы бакоў
30—60 тысяч чалавек 800—1300 альбо больш чалавек
Страты
каля 2500 забітых 105 забітых

Падзенне Масула — захоп горада Масула баевікамі ІДІЛ.

Папярэднія падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня 2013 года працягваліся сутыкненні паміж племяннымі апалчэнцамі, іракскімі сіламі бяспекі і Ісламскай дзяржавай Ірака і Леванта (ІДІЛ) на ўсёй тэрыторыі Заходняга Ірака. У пачатку студзеня 2014 баевікі ІДІЛ паспяхова захапілі гарады Фалуджа і Хіт, узяўшы пад свой кантроль большую частку правінцыі Аль-Анбар. Затым іракская армія пачала наступленне на Анбар, спрабуючы вярнуць гэты рэгіён пад кантроль ўрада. Іракскія войскі адбілі Самару 5 чэрвеня 2014 года, а таксама падвергнулі Фалуджу моцнаму артылерыйскаму абстрэлу, каб аслабіць сілы ІДІЛ. Тым не менш, ІДІЛ дамаглося тэрытарыяльных поспехаў у суседняй Сірыі, істотна ўмацаваўшы свае пазіцыі. У пачатку чэрвеня, пасля кампаніі іракскай арміі ў раёне Анбара, паўстанцы пачалі прасоўванне ў Цэнтральную і Паўночную часткі Ірака.

Ход баёў[правіць | правіць зыходнік]

Баевікі падышлі да Масула 4 чэрвеня, дзе на ўскраінах завязаліся перастрэлкі, якія значна не паўплывалі на рытм жыцця ў цэнтральных раёнах горада. Успамінаючы тыя падзеі, іракскі журналіст Мухамед Касім, які жыў тады ў горадзе, у гутарцы з карэспандэнтам «Газете.Ru» распавёў[2]:

«Шэсць дзён гэтая валтузня працягвалася. Мы нават на яе ўвагі не звярталі. Жыхары не перажывалі, бо ў горадзе было да 30 тыс. салдат урадавай арміі, дзве дывізіі. Мы былі ўпэўнены, што Масул ніхто не зможа захапіць.»

Першы бой прайшоў з іракскай паліцыяй, чый атрад загнаў побач з Масулам у кут камандуючага ІДІЛ у Іраку Абу Абдульрахмана аль-Білаві. Білаві падарваў сябе, і масульскі гарнізон паспадзяваўся, што атака на горад папярэджана[3]. У той жа дзень раніцай а 02:30 канвой ІДІЛ з пікапаў, кожны з якіх мог змясціць у сябе 4 байцоў, увайшоў у Масул, атакаваўшы са стральбой ваенных, якія патрулявалі ўезд у горад. Хоць, як думалася, на першым рубяжы абароны Масула стаяла 2500 салдат. Баевікі павесілі, спалілі і замучылі некаторых іракскіх салдат падчас нападу[3].

5 чэрвеня ў горадзе быў уведзены каменданцкі час. Урад выкарыстоўваў верталёты, каб бамбаваць баевікоў. У паўднёвай частцы горада пяць тэрарыстаў-смяротнікаў падарвалі арсенале[4].

6 чэрвеня ІДІЛ распачала наступленне на паўднёва-заходнія часткі горада. Большасць салдат Ірака або адступіла ў пустыню, або схавалася сярод мясцовага насельніцтва[5].

8 чэрвеня каля сотні верталётаў, якія прыляцелі ў Масул, вывезлі адтуль 400 чалавек. Тады ж у горадзе актываваліся і спячыя ячэйкі ІДІЛ, і паводле паліцэйскіх даных, «цэлыя раёны падпарадкаваліся ім». Замахі, учыненыя імі, цалкам пазбавілі Масул кіраўніцтва. ІДІЛ таксама бамбіла аддзяленне паліцыі ў раёне аль-Урайбі[3].

9 чэрвеня, маючы недахоп боепрыпасаў і планаў як вярнуць згублены кантроль над горадам, генерал Гараві загадаў, каб узброеныя сілы адступілі. У тую ж самую ноч ІДІЛ і суніцкія паўстанцы атакавалі Масул. Салдаты іракскай арміі беглі з горада падчас яго атакі, дазволіўшы паўстанцам усталяваць поўны кантроль над горадам ужо да поўдня 10 чэрвеня. Баевікі захапілі велізарную колькасць тэхнікі і аб’ектаў, уключаючы Міжнародны аэрапорт Масула, які служыў цэнтрам для амерыканскіх войскаў у правінцыі[6].

Іракская армія пацярпела поўнае паражэнне. Большасць пакінутых салдат склалі зброю і пераапрануліся ў грамадзянскую вопратку, каб зліцца з мірным насельніцтвам.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня баевікі ІДІЛ увайшлі ў багаты нафты горад Байджы, а захапіўшы яго, яны падпалілі галоўны будынак суда і аддзяленне паліцыі. Баевікі, якія ехалі ў групе прыблізна з 60 транспартных сродкаў, таксама ўзялі пад свой кантроль турму Байджы і вызвалілі ўсіх зняволеных. Мясцовыя жыхары расказалі СМІ, што ІДІЛ паслала групу мясцовых кіраўнікоў плямёнаў паспрабаваць пераканаць 250 ахоўнікаў нафтапрадпрыемстваў сысці са сваіх пасадаў[7][8]. Салдат і паліцыю таксама папрасілі пакінуць рэгіён. Аль-Джазіра сцвярджала, што пазней у той жа дзень баевікі адступілі з Байджы пасля таго, як падмацаванне ад чацвёртага браняванага падраздзялення іракскай арміі прыбыла ў горад[9].

У той жа дзень члены ІДІЛ захапілі турэцкае консульства ў Масуле, выкраўшы 49 турэцкіх супрацоўнікаў, уключаючы генеральнага консула Азцюрка Ылмаза, трох дзяцей і некалькі членаў турэцкага спецназа. У дакладах меркавалася, што выкрадзеныя былі вернуты ў найбліжэйшую вайсковую базу і былі цэлы. Прэм’ер-міністр Рэджэп Таіп Эрдаган склікаў на экстранную нараду членаў Нацыянальнай спецслужбы і намесніка прэм'ер-міністра Бешыра Аталая, каб абмеркаваць сітуацыю. Напад на турэцкае консульства адбыўся праз дзень пасля таго, як 28 туркаў-кіроўцаў грузавікоў, якія пастаўлялі паліва на электрастанцыі ў Масуле, былі выкрадзены баевікамі[10][11].

Таксама тэрарысты да вечара 11 чэрвеня, пасля двухдзённага бою, цалкам захапілі Тыкрыт, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Салах-эд-Дзін і родны горад былога прэзідэнта Садама Хусейна. Мясцовыя чыноўнікі паведамілі, што вакол горада былі ўсталяваны кантрольна-прапускныя пункты і што прынамсі 300 зняволеных былі вызвалены з турмаў горада, многія з якіх адбывалі пакаранні за тэрарыстычную дзейнасць[9][12][13].

У адказ на падзенне Масула і яго наступствы ўрад заявіў, што аб’яўляе ў краіне надзвычайнае становішча. Урад таксама заявіў аб плане перафармаваць узброеныя сілы краіны, а таксама супрацоўнічаць з плямёнамі і войскамі ЗША.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Каментарыі

  1. У заходніх крыніцах сцвярджаецца, што баевікоў падтрымалі накшбандзійцы. Аднак, па версіі апошніх, яны рыхтавалі ўдар па Масулу, але з-за раптоўнага адступлення урадавай арміі, горад заняла ІДІЛ. Баас і АЛНО адмаўляюць нават мінімальнае супрацоўніцтва з ІДІЛ, прадстаўляючы сябе як трэцюю сілу, з прычыны процілеглых ідэалогій, праграм і мэтаў. У 2015 годзе ў гонар 68-й гадавіны з дня ўтварэння партыі Ібрагім Ізат ад-Дуры, старшыня Баас, выпусціў відэазварот да іракцаў, дзе заявіў, што тэрарыстычная групоўка ІД наўмысна выкарыстоўвалася Багдадам і Іранам, як «таран супраць баасістаў для падаўленне народнай рэвалюцыі 2012—2013 гг.» З яго слоў, пад падставай барацьбы з тэрарызмам меркавалася пачаць шыітызацыю Ірака і маргіналізаваць сунітаў. Акрамя таго, ад-Дуры заявіў аб арышце бачных баасістаў баевікамі ІД, верхавод тэрарыстаў Абу Бакр аль-Багдадзі запатрабаваў ад «Баас» прызнаць ягоную ўладу і прысягнуць на вернасць, як умову для вызвалення камандзіраў баасістаў[1].

Крыніцы

  1. Сотрудничала ли партия «Баас» с ИГ? Реальность и вымысел. // Голос Арабов, 15 кастрычнiка 2020 (суполка ў «ВКонтакте»)
  2. Почему Мосул более двух лет находился под контролем ИГ // Беларусь Сегодня, 18 октября 2016
  3. а б в Special report - How Mosul fell: An Iraqi general disputes Baghdad's story(недаступная спасылка). Reuters. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2015. Праверана 17 April 2015.
  4. Brown, Hayes. Half A Million Iraqi Refugees Added To An Already Overburdened Region. Think Progress. Center for American Progress Action Fund (11 чэрвеня 2014). Праверана 14 жніўня 2015.
  5. Terror's new headquarters. Economist. Праверана 17 April 2015.
  6. Fahim, Kareem; Al-Salhy, Suadad (10 June 2014). "Sunni Militants Drive Iraqi Army Out of Mosul". The New York Times. Праверана 10 June 2014.
  7. "Half a million flee unrest in Iraq's Mosul". Al Jazeera. 11 June 2014. Праверана 11 June 2014.
  8. "Al-Qaeda splinter group captures Iraqi oil refinery town". CBC News. 11 June 2014. Праверана 11 June 2014.
  9. а б "Iraqi city of Tikrit falls to ISIL fighters". Al Jazeera. 11 June 2014. Праверана 11 June 2014.
  10. "ISIL fighters seize 48 Turks at consulate in Iraq's Mosul". Today's Zaman. 11 June 2014. Архівавана з арыгінала 16 June 2014. Праверана 11 June 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archivedate= і |archive-date= specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |archiveurl= і |archive-url= specified (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2014. Праверана 8 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2014. Праверана 8 лістапада 2020.
  11. "ISIL kidnaps Turkish consul, special forces, children in northern Iraqi hotspot". Hurriyet Daily News. June 11, 2014.
  12. "Insurgents overrun parts of Iraqi city of Tikrit". Trust.org. Reuters. 11 June 2014. Праверана 11 June 2014. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2014. Праверана 8 лістапада 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2014. Праверана 8 лістапада 2020.
  13. "Iraq's Tikrit falls to militants: police". Daily Star Lebanon. 11 June 2014. Архівавана з арыгінала 12 чэрвеня 2014. Праверана 11 June 2014. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)