Пазаматачная цяжарнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пазаматачная цяжарнасць
МКХ-10 O00.00.
МКБ-10-КМ O00, O00.9 і O00.90
МКХ-9 633633
МКБ-9-КМ 633[1][2], 633.9[1][2], 633.90[2] і 633.8[2]
DiseasesDB 4089
MedlinePlus 000895
eMedicine med/3212 emerg/478emerg/478 radio/231radio/231
MeSH D011271
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пазаматачная цяжарнасць — развіццё аплодненай яйкаклеткі па-за маткай (у матачнай трубе, яечніку, брушной поласці). Прычыны: запаленчыя захворванні палавых органаў, пухліны, эндакрынныя захворванні, выкарыстанне гарманальных сродкаў. Часцей бывае трубная пазаматачная цяжарнасць (95-98 %). Эктапічная цяжарнасць уключае ўсе віды пазаматачнай цяжарнасці і матачную цяжарнасць з няправільнай лакалізацыяй плоднага яйка. Пры пазаматачнай цяжарнасці (на 2-3 месяцы цяжарнасці) разрываецца ёмішча плода з вонкавым або небяспечным для жыцця ўнутранным крывацёкам (рэзкі боль жывата, зніжэнне артэрыяльнага ціску, непрытомнасць, шок). Асабліва небяспечны крывацёк развіваецца пры разрывах у шыйцы маткі, у рудыментарнай матцы. Лячэнне хірургічнае.

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
  2. а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]