Пазін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пазін
харв.: Pazin
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 139,1 км²[1]
  • 15,8 км²[1]
Вышыня цэнтра
277 м
Насельніцтва
  • 8 279 чал. (31 жніўня 2021)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
052
Паштовыя індэксы
52000
Афіцыйны сайт
pazin.hr (харв.)
Пазін на карце Харватыі
Пазін (Харватыя)
Пазін
Пазін (Харватыя)
Пазін

Пазін (харв.: Pazin, італ.: Pisino, ням.: Mitterburg) — горад у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сталіца харвацкай правінцыі Істрыя, нягледзячы на ​​тое, што ён далёка не самы вялікі горад паўвострава. Шмат у чым сталічны статус Пазіна тлумачыцца тым, што гэта адзіны буйны горад паўвострава, размешчаны ў яго цэнтры, значна аддалены ад марскога ўзбярэжжа.

Знаходзіцца на скрыжаванні вядучых праз горную частку паўвострава аўтамабільных дарог Порач — Рыека і Пула — Пазін. Горад звязаны рэгулярным аўтобусным маршрутам з Пулай, іншымі істрыйскімі гарадамі, а таксама з Рыекай і праз яго з астатняй Харватыяй.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Краявід Пазіна
  • Замак (Kaštel) — пабудаваны ў X стагоддзі, цалкам перабудаваны ў XV—XVI ст. Часткова разабраны ў XIX стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны ператворнаы ў музей.
  • Царква Св. Мікалая — гатычная царква (1443 год).
  • Францысканская царква XV ст. Цяпер у будынку знаходзіцца музей сярэдневяковых карцін, скульптур, а таксама стардаўніх глагалічных манускрыптаў.
  • Пазінская пячора — побач з горадам. Знойдзена ў 1896 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]