Палац Сташыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Палац Сташыца
польск.: Pałac Staszica
52°14′16″ пн. ш. 21°01′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Горад Варшава
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Архітэктар Antonio Corazzi[d]
Заснавальнік Станіслаў Сташыц
Дата заснавання 1820
Будаўніцтва 18201823 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Сташыца (польск.: Pałac Staszica) — палац у Варшаве.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац Сташыца, перабудаваны ў псеўдарускім стылі. 1890—1924.

Пабудаваны ў 1820—1823 гадах па замове Станіслава Сташыца. Будынак узведзены ў класічным стылі па праекце архітэктара Антоніа Караці. Будынак быў перададзены Сташыцам варшаўскаму Таварыству сяброў навукі — першай польскай навуковай арганізацыі.

У 1830 годзе перад будынкам быў адкрыты помнік Мікалаю Каперніку работы скульптара Бертэля Торвальдсена.

Пасля Польскага паўстання 1830 года таварыства сяброў навукі было закрыта, у будынку размяшчалася кіраўніцтва дзяржаўнай латарэі.

У 1857—1862 гадах у будынку размяшчалася Варшаўская медыка-хірургічная акадэмія. У канцы XIX ст. у будынку размяшчалася 1-я мужчынская гімназія (расійская). У 1890 годзе сенатар А. Л. Апухцін прапанаваў перабудаваць будынак у псеўдарускім стылі, што і было зроблена па праекце архітэктара Уладзіміра Пакроўскага. У будынку была ўстроеная дамавая царква Святой Таццяны.

У 1924—1926 гадах будынак быў перабудаваны ў неакласічным стылі па праекце Марыяна Лялевіча. У міжваенныя гады ў будынку размяшчалася некалькі навуковых арганізацый: Варшаўскае навуковае таварыства, каса імя Мяноўскага, Дзяржаўны метэаралагічны інстытут і Археалагічны музей Варшавы.

Палац быў пашкоджаны падчас аблогі Варшавы ў 1939 годзе і сур’ёзна пашкоджаны ў 1944-м падчас Варшаўскага паўстання.

У 1946—1950 гадах палац быў адноўлены. У цяперашні час будынак належыць Польскай акадэміі навук.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]