Палярная ноч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палярная ноч. Горад Тромсё. Нарвегія

Палярная ноч, перыяд, калі Сонца больш 24 гадзін не з'яўляецца з-за гарызонту. Самая кароткая палярная ноч (каля 2 сутак) назіраецца на шыраце палярнага круга, самая доўгая — на полюсе (трохі менш за 6 месяцаў). Палярная ноч ўтвараецца як следства нахілення Зямлі да плоскасці экліптыкі.