Памезанія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прускія землі ў XIII стагоддзі

Памезанія (ням.: Pomesanien, польск.: Pomezania) — гістарычная вобласць у Прусіі. Адна з абласцей (ням.: gaue), на якія была падзелена правінцыя Заходняя Прусія да рэформы Фрыдрыха Вялікага. У наш час складае частку Паморскага і Вармінска-Мазурскага ваяводстваў Польшчы. Назва паходзіць ад прускага Pomedian са значэннем «Палессе». У XIIIXIV стст. Памезанія была падзелена на 10 абласцей.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уключала ў сабе тэрыторыі па правым беразе Віслы ад Граўдэнца да Эльбінга, затым уваходзіла ў склад германскай правінцыі Заходняя Прусія. Знаходзілася на поўнач ад Хелмінскай зямлі, на паўднёвы захад ад Пагезаніі. Падчас з’яўлення крыжакоў заходняя мяжа Памезаніі праходзіла па Вісле, паўночная — па Ногаце да возера Друзін, на поўдні — па густых лясах над ракой Осай, Дрэвенцам і Дрэвенцкім возерам. Усходняя мяжа вызначаецца па-рознаму, Генрык Лаўмяньскі праводзіў яе на захад ад Паслекі і Замбраха.

Найважнейшыя гарады: Марыенбург (польск.: Мальбарк), Марыенвердэр (польск.: Квідзын), Эйлау (польск.: Ілава).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1243 года Памезанія складала дыяцэзію, якая падпарадкоўвалася рыжскаму архібіскупу. З 1524 года ўзначальвалася лютэранскімі біскупамі. У 1587 годзе дыяцэзія была скасавана, каталіцкія парафіі ўвайшлі ў Кульмскую дыяцэзію.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lowmianski H. Studja nad poczatkami spoleczenstwa i paristwa litewskiego. Wilno, 1931—1932. T. I—II.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]