Памяць (энцыклапедычнае выданне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памяць
Аўтар Пётр Міронавіч Машэраў
Жанр энцыклапедыя
Краіна
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Даты публікацыі 19852015

«Па́мяць» — шматтомнае серыйнае выданне энцыклапедычнага характару гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі. З 1985 па 2015 гады выдадзена 151 кніга.

Выдавалася паводле пастановы ўрада БССР «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці» на беларускай мове (асобныя дакументы і матэрыялы на рускай мове). Непасрэдна ідэя выдання такіх кніг належала Пятру Машэраву[1] і/або загадчыку аддзела культуры ЦК КПБ, пісьменніку Алесю Петрашкевічу[2]. Для падрыхтоўкі рукапісаў створаны гарадскія і раённыя камісіі з удзелам вучоных і краязнаўцаў. Выданне пачата выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі ў 1985 годзе («Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна»).

Кожная кніга мае раздзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917—1941», «1941—1945», «1945 — да нашых дзён». Цэнтральнае месца ў выданні прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якім змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху, асоб, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падполлю. У апошнім раздзеле вельмі значныя падраздзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «3 гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вялікае месца адведзена дакументальным матэрыялам. Выданне багата праілюстравана.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць кніг паводле гадоў і выдавецтваў.

Год Выдавецтва Агульная колькасць кніг
БелСЭ БелЭн Выш. школа Ураджай Беларусь Універсітэцкае Маст. літ. Паліграфаф. Полымя Бел. навука БЕЛТА Перамога
1985 1 1 (1)
1987 1 1 (2)
1988 1 1 (3)
1989 1 1 (4)
1990 1 1 (5)
1991 1 1 (6)
1992 2 2 (8)
1993 2 2 (10)
1994 2 1 1 4 (14)
1995 3 1 1 1 1 7 (21)
1996 1 1 1 1 1 1 1 7 (28)
1997 1 1 1 1 1 1 1 5 12 (40)
1998 4 1 1 2 1 1 1 7 18 (58)
1999 3 1 2 1 2 1 1 5 16 (74)
2000 3 2 1 1 1 7 15 (89)
2001 2 1 1 1 1 5 11 (100)
2002 3 1 2 5 11 (111)
2003 3 3 1 2 6 15 (126)
2004 7 4 1 6 1 19 (145)
2005 1 1 2 (147)
2006 1 1 (148)
2007 1 1 (149)
2014 1 1 (150)
2015 1 1 (151)
Агулам 46 8 10 13 3 7 10 2 3 48 1 151

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У першых двух кнігах (Шумілінскі і Бярозаўскі раёны) асноўнай мовай з’яўляецца руская. У 2014 годзе ў другім выданні пра Бярозаўскі раён руская мова засталася асноўнай.
  • Другая кніга, якая прысвечана Дубровенскаму раёну, была выдадзена ў 1996 годзе, а першая — у 1997 годзе.
  • Кніга пра Крычаўскі раён — адзіная, якая была выдадзена не ў Мінску.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Книги памяти погибших и участников Великой Отечественной войны (руск.)
  2. Крыніцы і каламуць Архівавана 30 ліпеня 2019.: успамінальны аповед / Алесь Петрашкевіч. — Мінск: Медысонт, 2008. — 416 с., [22] с. іл. ISBN 978-985-6887-06-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]