Пантыфікат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пантыфіка́т (лац.: Pontificatus) — перыяд кіравання папы рымскага. Пачынаецца з дня абрання новага папы на канклаве, і дня інтранізацыі, якая адбываецца праз некалькі дзён пасля выбараў. Назва «пантыфікат» паходзіць ад аднаго з тытулаў папы рымскага — вялікі пантыфік (лац.: Pontifex Maximus).