Паўднёваэстонская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўднёваэстонская мова
Саманазва lõunaeesti kiil
Краіны Эстонія, Расія, Латвія
Агульная колькасць носьбітаў 80 000
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2 fiu
ISO 639-3 est
LINGUIST List ekk-sou
Glottolog sout2679

Паўднёваэстонскія дыялекты, або паўднёваэстонская мова — дыялектная група, на гаворках якой размаўляюць эстонцы на поўдні Эстоніі (Вырумаа, Тартумаа, Пылвамаа, Валгамаа, Вільяндзімаа). Традыцыйна лічыцца дыялектам у складзе эстонскай мовы, але ў нашыя часы ўсё часцей лічыцца асобнай эстонскай мовай.

Межы паміж паўночнаэстонскімі і паўднёваэстонскімі гаворкамі праходзяць па рацэ Эмайыгі і паўночным беразе возера Выртс’ярв.

Уключае ў сябе гаворкі выру, сету, тарту, мулгі, лудзінскія і краснагародскія дыялекты.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёваэстонскія дыялекты.

У 17—19 стагоддзях літаратура паўднёвай Эстоніі развівалася на аснове тартускіх і паўночнавырускіх гаворак. У канцы 17 стагоддзя быў выдадзены пераклад на гэту мову Новага Запавету.

У канцы 19 стагоддзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку з-за пранікнення ў Эстонію праваліберальных ідэй, згодна з якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-х гадоў ідзе актыўнае адраджэнне мовы, існуе вырускі інстытут[1].

Прыклад мовы[правіць | правіць зыходнік]

Па-эстонску: Kõik inimesed sünnivad vabadena ja võrdsetena oma väärikuselt ja õigustelt. Neile on antud mõistus ja südametunnistus ja nende suhtumist üksteisesse peab kandma vendluse vaim.

Па-паўднёваэстонску: Kõik inemiseq sünnüseq avvo ja õiguisi poolõst ütesugumaidsis. Näile om annõt mudsu ja süämetunnistus ja nä piät ütstõõsõga vele muudu läbi käümä.

Па-беларуску: Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Яны надзелены розумам і сумленнем і павінны ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства.

Зноскі

  1. Võro Instituut (англ.), (эст.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]