Паўночныя Вапняковыя Альпы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паўно́чныя Вапняко́выя А́льпы — сістэма горных масіваў, частка Альпаў на тэрыторыі Аўстрыі і на паўднёвай мяжы Германіі.

Выцягнутыя з захаду на ўсход практычна на ўсю працягласць Аўстрыі: ад Бодэнскага возера да Вены. З поўдня ад іх знаходзяцца Цэнтральныя Усходнія Альпы, з поўначы — перадальпійская зона флішу.