Першы Венскі арбітраж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першы Венскі арбітраж
Дата падпісання 2 лістапада 1938
Месца падпісання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы Венскі арбітраж быў праведзены 2 лістапада 1938 года ў Вене, у Бельведэрскім палацы міністрамі замежных спраў Германіі — І. Рыбентропам і Італіі — Г. Чыяна, для вырашэння «венгерскага пытання» ў Чэхаславакіі. Неабходнасць тэрміновага ўрэгулявання чэхаславацка-венгерскага нацыянальна-тэрытарыяльнага канфлікту была прапісана ў Мюнхенскім пагадненні, падпісаным 30 верасня 1938 года.

Падчас Першага Венскага арбітражу арбітры з нацысцкай Германіі і фашысцкай Італіі шукалі спосаб негвалтоўнага задавальнення тэрытарыяльных прэтэнзій Венгрыі, звязаных з пераглядам Трыянонскага дагавора 1920 года.

У выніку Першага Венскага арбітражу ад Чэхаславакіі былі аддзелены і перададзены Венгрыі паўднёвая частка Карпацкай Русі і раёны паўднёвай Славакіі, населеныя пераважна венграмі. Такім чынам Венгрыя вярнула частку тэрыторый, страчаных у выніку распаду Аўстра-Венгрыі пасля Першай сусветнай вайны. Агульная плошча перададзеных Венгрыі тэрыторый склала 12 400 км.кв., дзе пражывала звыш 1 млн чал. Дэлімітацыя чэхаславацка-венгерскай граніцы, якая прайшла ў лістападзе 1938 — сакавіку 1939 г., вызначыла толькі яе славацкі ўчастак, што дазволіла Венгрыі, пасля абвяшчэння незалежнасці Славакіі 14 сакавіка 1939 г. (дэ-факта распаду Чэхаславакіі), пачаць акупацыю астатняй часткі Карпацкай Русі.

Парыжская мірная канферэнцыя 1947 года абвясціла рашэнні Першага Венскага арбітражу юрыдычна несапраўднымі.[1]

Зноскі