Першы пераходны перыяд (Егіпет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Першы пераходны перыяд
Папярэдні ў спісе Старое царства
Наступны ў спісе Сярэдняе царства, Егіпет
Дата пачатку 2181 да н.э.[1]
Дата заканчэння 2055 да н.э.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы пераходны перыяд, ці Першая пераходная эпоха — смутны час ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 23—21 стст. да н.э., час праўлення VII—XI дынастый.

Пасля смерці фараона Пепі II, які па паданнях панаваў 94 гады, пачаўся доўгі перыяд палітычнай раздробленасці і барацьбы за трон. Ён характарызаваўся эканамічным і культурным заняпадам, сацыяльнымі хваляваннямі, якія часам набывалі форму народных паўстанняў супраць намархаў.

Вялікім уплывам у гэты час карысталіся правіцелі Геліопаля, якія падпарадкавалі цэнтральны Егіпет і дэльту Ніла, а таксама правіцелі Фіваў у Верхнім Егіпце. У выніку войнаў перамог фіванскі правіцель Ментухатэп І, які ў сярэдзіне 21 ст. да н.э. зноў аб'яднаў краіну пад сваёй уладай.

Зноскі

  1. https://www.ancient.eu/First_Intermediate_Period_of_Egypt/ Праверана 12 сакавіка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]