Перыстыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перыстыль на карціне англійскага мастака XIX стагоддзя

Перысты́ль — адкрытая прастора, як правіла, двор, сад ці плошча, акружаная з чатырох бакоў крытай каланадай. Тэрмін паходзіць ад стар.-грэч.: περίστῡλος («акружаны калонамі» ад стар.-грэч.: περί- «вакол» і стар.-грэч.: στῡλος «слуп») і першапачаткова пазначаў такі архітэктурны прыём у старажытнагрэчаскай ці старажытнарымскай архітэктуры. Паступова паняцце распаўсюдзілася на больш раннія збудаванні падобнага плану, якія выкарыстоўваліся ў Старажытным Егіпце, Персіі і да т.п.