Перыяд Мэйдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эпоха Мэйдзі (яп.: 明治時代 мэйдзі дзідай) — перыяд у гісторыі Японіі з 23 кастрычніка 1868 года па 30 ліпеня 1912 года, калі імператарам быў Муцухіта. Імператар Муцухіта (睦仁) узяў імя Мэйдзі, якое азначае «асвечанае кіраванне» (mei 明 = святло, веды; ji 治 = кіраванне). І сапраўды, гэты перыяд адзначыўся адмовай Японіі ад самаізаляцыі і станаўленнем яе як сусветнай дзяржавы. Акрамя таго, памылкова перакладаць Мэйдзі як «асвечаны ўрад», з прычыны таго, што ўрад — орган дзяржаўнай улады, у той час як Мэйдзі азначае працэс — кіраванне.

Неабходна адзначыць ключавую ролю «Клятвеннага абяцання імператара Муцухіта» 1869 года, якое стала палітычнай праграмай яго далейшага кіравання. У гэтым дакуменце былі замацаваны наступныя прынцыпы: дэмакратызм (улік грамадскай думкі пры рашэнні дзяржаўных спраў — п.1), прымат нацыянальных інтарэсаў (п.2), свабода дзейнасці (п.3), незалежнасць суда (п.4). Асноўным палажэннем з'яўляецца пяты пункт, які ўсталёўвае эфектыўнае выкарыстанне ведаў, дасягненняў чалавецтва, каб «становішча Японіі было ўмацавана».

У 18661869 гадах лідарам княстваў Сацума і Цёсю атрымалася зрынуць уладу Сёгуната Такугава і аднавіць імператарскае кіраванне. У выніку гэтых падзей, вядомых як Рэстаўрацыя Мэйдзі, была разбурана феадальная структура, і Японія ўстала на капіталістычны шлях развіцця.

У канцы XIX стагоддзя ўзніклі дзайбацу, спецыфічныя банкаўскія і індустрыяльныя аб'яднанні, якія склалі аснову эканамічнага моцу краіны.

Урад Мэйдзі праводзіў экспансіянісцкую палітыку:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]