Петрапаўлаўск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Петрапаўлаўск
каз.: Петропавл
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Вобласць
Каардынаты
[[Акім]]
Тасмаганбетаў Марат Іманбаевіч
Заснаваны
Ранейшыя назвы
крэпасць Св. Пятра і Паўла
Горад з
Плошча
221,6 км²
Вышыня цэнтра
137 ± 1 м
Тып клімату
рэзка-кантынентальны
Насельніцтва
215306 чалавек (2016)
Этнахаронім
петрапаўлаўцы, петрапаўлавец (ж. р. няма)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 7152
Паштовы індэкс
150000
Аўтамабільны код
15 (раней O, T)
Афіцыйны сайт
Петрапаўлаўск на карце Казахстана ±
Петрапаўлаўск (Казахстан)
Петрапаўлаўск
Петрапаўлаўск (Паўночна-Казахстанская вобласць)
Петрапаўлаўск

Петрапаўлаўск (каз.: Петропавл ) — горад на поўначы Казахстана, адміністрацыйны цэнтр Паўночна-Казахстанскай вобласці.

Самы паўночны горад краіны. Знаходзіцца на тэрыторыі Заходняй Сібіры недалёка ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй, а менавіта за 40 км на поўдзень, за 428 км на поўнач ад сталіцы Астаны, за 278 км на захад ад Омска і за 273 км на паўднёвы ўсход ад Кургана. Колькасць насельніцтва Петрапаўлаўска на 1 студзеня 2015 года — 210,4 тысячы чалавек[1] (паводле дадзеных перапісу насельніцтва 2012 года — 205 тысяч чалавек). Горад займае плошчу 221,6 км²[2].

Фізіка-геаграфічная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Петрапаўлаўск знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Заходне-Сібірскай раўніны, на правым беразе рэкі Ішым, самага доўгага прытоку Іртыша. Пад Петрапаўлаўскам ёсць мноства азёр і сажалак, прыкладам: возера Вялікае Белае, возера Пярэстае, азёры Кішкібіш — 1, 2, 3, возера Малое Белае, Горкае возера.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат рэзка кантынентальны, са значнымі ваганнямі тэмпературы (зіма-лета). Увесну пераважае яснае і сухое надвор'е, з вялікай колькасцю сонечных дзён. Лета досыць гарачае, з перавагай яснага, часта засушлівага надвор'я, у асобныя гады дажджы могуць быць з рознай частасцю, ад рэдкіх і аж да пераходу ў пахмурнае і дажджлівае лета. У жніўні-верасні пачынаецца сезон дажджоў. Увосень назіраецца надвор'е ад яснага ў пачатку сезона, да пахмурнай у кастрычніка-лістападзе, для дадзенай мясцовасці характэрны восеньскі перыяд цягам адной-двух тыдняў з цёплым і сухім надвор'ем і ясным небам, пасярод пахмурнай і халоднай восені, так званае «бабіна лета». Зіма марозная і працяглая (больш 5 месяцаў), з устойлівым снежным покрывам вышынёй у сярэднім да 40-50 см, з перавагай яснага надвор'я, у асобныя гады з нячастымі завеямі і віхурамі. У горадзе нярэдкія вясновыя і восеньскія галалёды.

  • Сярэднегадовая тэмпература паветра — 2,2 °C
  • Адносная вільготнасць паветра — 73,8 %
  • Сярэдняя хуткасць ветру — 4,3 м/с
  • Сярэднегадовая колькасць ападкаў — 345 мм
Клімат Петрапаўлаўска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдняя тэмпература, °C −18,6 −14,9 −8 3,6 12,7 18,4 24,8 16,7 10,6 3,5 −8 −13,6 2,2
Крыніца: NASA. База данных RETScreen

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаванне ваенных ліній стала апорнай базай каланізацыі казахскіх земляў. Лінія складалася з трох частак: з паўднёва-заходняга боку ад рэдута Сібірскага да Омскай крэпасці, працягласцю 553 вярсты (Горкая лінія), ад крэпасці Омскай па правым беразе Іртыша да рэдута Маланарымска агульнай працягласцю 1684 вярсты (Іртышская лінія); ад крэпасці Усць-Каменагорскай па заходнім схіле Алтайскіх гор паміж калыванскімі горнымі заводамі ў кірунку да крэпасці Кавалёвай (Калыванская лінія) працягласцю 723 вярсты.

Крэпасць Св. Пятра[правіць | правіць зыходнік]

У 1752 годзе ў валадаранне Лізаветы Пятроўны Сенат з мэтай умацавання паўднёвых меж Расійскай імперыі, прызнаў патрэбным тэрмінова пачаць будаванне новай Ішымскай лініі. Указам Сената ад 25 лютага 1752 года, генералу Кіндэрману загадвалася пабудаваць лінію ўмацаванняў ад Омскай крэпасці на Іртышы да ўрочышча Звярыная Галава на Таболе. У тым жа годзе на поўдні Сібіры пачалося будаванне Нова-Ішымскай абарончай лініі. Яна пралягла на 50—200 вёрстаў паўднёвей ужо наяўнай Ішымскай абарончай лініі. Адной з крэпасцяў лініі была крэпасць Святога Пятра на Ішыме.

У чэрвені 1752 года да ўрочышча на рацэ Ішым рушыла экспедыцыя, што складалася з драгунаў Луцкага палка, пешых салдатаў Нотебургского палка і батальёна Валагоцкага драгунскага палка. Амаль 2 тысячы людзей. У невялікага бору, змесцаванага супраць поймавага возера Бабашэва, драгуны пераправіліся на правы бераг Ішыма. Два крутыя яры, якія абмяжоўвалі будаўнічую пляцоўку, выходзілі да Ішыма і разам з абрывістым берагам шырокай (да 47 м) рэкі стваралі натуральную перашкоду непрыяцелю. Экспедыцыі мела быць у кароткі тэрмін пабудаваць буйнае ўмацаванне — крэпасць Св. Пятра і два малых — крэпасці Паўдзённую і Лебядзіную, а паміж імі 8 рэдутаў. Улічваючы хуткі наступ халадоў, вырашылі ўмацаванні будаваць драўляныя.

Крэпасць на Ішыму мела форму правільнага шасцівугольніка плошчай каля 2 гектараў. Па вуглах яго на роўнай адлегласці месцаваліся бастыёны, злучаныя паміж сабой курцінамі. Бастыёны выходзячыя да ракі называліся Нагорны і Ішымскі. Агульная даўжыня прыгоннай агароджы складала больш 1,3 км. У бастыёнах месціліся гарматы, усярэдзіне крэпасці — жаўнерні, стайні, афіцэрскія хаты, гарнізонная царква, парахавы склеп і інш. памяшканні. Цяжкія працы мардавалі салдатаў і казакоў, таксама дрэннае сілкаванне і раннія халады. Людзі хварэлі, многія паміралі, пачасціліся ўцёкі. Напачатку кастрычніка выпаў снег і працы былі спынены. Ва ўмацаванні засталіся апроч афіцэраў 50 драгун і 40 салдат. У цяжкіх зімовых умовах невялікі гарнізон забяспечваў сталае назіранне за стэпам, сачыў, ці не падаюцца сігналы бедства з блізкіх рэдутаў. З Расіяй крэпасць злучаў ланцужок паштовых станцый. Увесну 1753 г. будаванне аднавілася.

Плошча крэпасці хутка апынулася забудаванай да мяжы, і некаторыя памяшканні сталі будавацца за сценамі крэпасці. Так, пасля ўтварыўся Верхні фарштат — на гары, а ў Падгор'е — Ніжні фарштат. Фарштат — гэта такое селішча, дзе галоўную ролю гуляюць крэпасць і ваенная. У Ніжнім фарштаце змесцаваліся казачая станіца, шпіталь і слясарня. З мэтай бяспекі прадмесце было абгароджана агароджай. Заезд і выезд з яго ахоўваўся адмысловымі каравуламі.

Як і іншыя ўмацаваныя пункты ў Сібіры, крэпасць св. Петра ўзмацнялася ў вайсковым дачыненні: павялічваўся гарнізон, драўляныя сцены і бастыёны замянялі землянымі. Перабудаваны жаўнерні, збудаваны «посольный дом» для прыёму прадстаўнікоў Каанда. Па ўказанні Сената для прац выкарыстоўваліся калоднікі, сасланыя ў Сібір на катаргу (да 100—300). У 1772 годзе. пры крэпасці было ўжо два прадмесці: нагорная частка і падгор'е. Расло купецкае саслоўе, бо крэпасць рабілася буйным палітычным і эканамічным цэнтрам Прыішымья. Тут схадзіліся гандлёвыя шляхі з Расіі і Сярэдняй Азіі.

У 1782 годзе ў крэпасці Св. Пятра ў наяўнасці генерал-губернатара Уфімскага і Сімбірскага намесніцтваў І. В. Якобі адбылася ўрачыстае прыняцце прысягі на падданства рускаму ўраду султанам Сярэдняй Кіргіз-Кайсацкай арды Валі-хан — ён быў афіцыйна канфірмаваны ў ханы з боку Расійскай імперыі.

У снежні 1804 года Сенат, на падставе Найвышэйшага Указа ад 24 кастрычніка 1803 года[3], апублікаваў пералік гарадоў[4], у якіх знаходзяцца крэпасці, дзе належала ваярскімі людзьмі кіраваць камендантам крэпасцяў, а паліцыю над хатамі грамадзянскімі падаць грамадзянскаму ведамству, куды і ўвайшла крэпасць св. Пятра.

У 1807 годзе ўмацаванне пераназвана ў горад Петрапаўлаўск з далучэннем да Табольскай губерні.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад (на 1 студзеня 2014 года), %:

Усяго — 208 362 жыхароў.

Дынаміка колькасці[правіць | правіць зыходнік]

Год Колькасць

насельніцтва, тыс.

1897 20 014
1910 37 937
2010 195 000
2011 204 333
2012 205 000
2014 208 362

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паспорт г. Петропавловск. Сайт акимата СКО.
  2. Паспорт Северо-Казахстанкой области. Сайт акимата СКО.
  3. «О полицейском управлении вообще: о губернаторах военных и гражданских, комендантах, полицмейстерах и городничих». Именной указ 24 октября 1803 г.
  4. Указ от 10 декабря 1804 года «О расписании городов по управлению полицейскому» Указ 10 декабря 1804 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]