Плешчаніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плешчаніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Плешчаніцы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
30 кастрычніка 2009
Дата скасавання 26 верасня 1983
старшыня Сідарэвіч Аляксандр Міхайлавіч
Насельніцтва (2019) 7 013
Плошча 130,85 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1774
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Пле́шчаніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 26 верасня 1983 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Плешчаніцкага пассавета.

30 кастрычніка 2009 года Плешчаніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў, без Плешчаніц) — 1210 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 7277 чалавек[4].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • філіял «Птушкафабрыка „Перамога“ ААТ „1-я Мінская птушкафабрыка“»;
  • ААТ «Жэсцінае».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]