Пляжны валейбол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пляжны валейбол
Выява
Спорт валейбол
Орган улады Fédération Internationale de Volleyball[d]
Краіна паходжання
Minimum number of players 4
Maximum number of players 4
Дата адкрыцця 1920[1]
Піктаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пляжны валейбол

Пляжны валейбол — папулярны від спорту, гульня на падзеленай высокай сеткай пясчанай пляцоўцы, у якой дзве каманды, змешчаныя па розныя бакі сеткі, перакідаюць праз яе мяч, як правіла, рукамі, з мэтай прызямліць яго на чужой палове і не дапусціць падзення мяча на сваёй палове пляцоўкі.

Пляжны валейбол развіўся як самастойны від спорту з класічнага валейболу. Паміж двума відамі спорту існуе шмат агульнага, але ёсць і істотныя адрозненні ў правілах і тэхніцы гульні. Пляжны валейбол, апроч традыцыйных для валейбалістаў скакучасці, добрай рэакцыі, сілы, пачуцця мяча, патрабуе асаблівай атлетычнасці (у гульні на пяску спартсменам даводзіцца часцей здзяйсняць скачкі і рыўкі) і цягавітасці (матчы, у якіх замена гульцоў у камандах правіламі не прадугледжаная, часта праходзяць ва ўмовах высокай тэмпературы, пры яркім сонцы ці пры дажджы і моцным ветры, да таго ж звычайнай практыкай з'яўляецца правядзенне адной камандай некалькіх гульняў у дзень)

Важнай якасцю для гульцоў з'яўляецца ўніверсалізм, бо каманда ў пляжным валейболе складаецца ўсяго з двух чалавек. Гульцы не падзеленыя па амплюа і размяшчаюцца на пляцоўцы вольна, аднак у шматлікіх камандах можна вылучыць высокага блакавальнага і меней высокага, але больш рухомага абаронцу (даігроўшчыка), вызваленага ад працы на блоку.

Галоўным кіруючым органам у пляжным валейболе з'яўляецца Міжнародны савет па пляжным валейболе, якая ўваходзіць у склад FIVB — Міжнароднай федэрацыі валейболу. З 1996 года біч-волей прысутнічае ў спаборніцкай праграме Алімпійскіх гульняў. Найбуйнейшымі спаборніцтвамі, апроч алімпійскіх турніраў, з'яўляюцца чэмпіянаты свету, якія праводзяцца адзін раз у два гады; Сусветны тур — штогадовае камерцыйнае спаборніцтва, якое складаецца з некалькіх этапаў, арганізаванае аналагічна тэнісным ATP- і WTA-турам; турніры, што праводзяцца рэгіянальнымі канфедэрацыямі, якія ўваходзяць у FIVB.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]