Пліса (прыток Нёмана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пліса
Запруда на Плісе ва Уселюбе. Фота 1900 года
Запруда на Плісе ва Уселюбе. Фота 1900 года
Характарыстыка
Даўжыня 25 км
Басейн 121 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць
 • Вышыня 194 м
 • Каардынаты 53°40′22″ пн. ш. 25°50′14″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Месцазнаходжанне за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна
 • Вышыня 126,6 м
 • Каардынаты 53°50′07″ пн. ш. 25°53′27″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3,2 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Навагрудскі раён
physical
Пліса (прыток Нёмана)
Пліса (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Пліса́ — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Пліса балцкага паходжання.

Найбліжэйшы аналаг — прускі тапонім Plissinges, у якім корань Plis- пашыраны пашыральнікам -ing-[1]. Гэты ж пашыральнік у назве прытоку Пцічы ракі Аражня < Аряжня < Ar-ing-in-[2].

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі назву Пліса маюць рэкі — прытокі бярэзінскага Бабра, Бярэзіны, рака на Падзесенні на ўсходзе ад Чарнігава, азёры паабапал Глыбокага (на правабярэжжы дзвінскай ракі Дзісны).

Сваёй структурай назва Пліса блізкая да балцкай назвы дзвінскай ракі Дрыса, у якім корань Dris- так жа сама дакладна не вытлумачваецца. Іх адносяць да групы гідронімаў з канчаткам -(с)са: Іса, Ліса, Уса, Эса, Дрыса, Пліса, Неса[ru], Труса, Таса, Рэса, Выса, Васа (на Падзвінні, Панёманні, Павісленні, Павоччы)[3].

З іх некаторыя этымалагізуюцца больш-менш надзейна: Уса ад *aus-/*us- «блішчэць», Іса ад *eis-/*is- «імкнуцца»[4]. Балцкае паходжанне вызначаецца і калі корань пашыраецца з дапамогай вядомых балцкіх гідранімічных пашыральнікаў: Іса — *Ісла (< Іслач < Is-l-, ak-), Уса — Усія (Us-ij-), Неса — Несла, Нясета (Nes-, -l-, -et-), Дрыса — Дрысела (Dris-, -el-), Рэса — Рэсята́[ru] (Res-, -et-).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ракі 25 км, плошча вадазбору 121 км², сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 м/км.

Пачынаецца за 1 км на поўдзень ад вёскі Забалаць і за 8 км ад Навагрудка. Генеральны кірунак цячэння — поўнач і паўночны ўсход.

Працякае ў межах Навагрудскага ўзвышша. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізавана. Упадае ў Нёман за 0,6 км на захад ад вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 9 км каналізаванае.

Найвялікшы населены пункт на рацэ — аграгарадок Уселюб (593 чалавекі на 2008 год). Акрамя яго, рака працякае каля вёсак Шкелічы, Марцулі, Зенявічы, а таксама Пліса 1 і Пліса 2. Ва Уселюбе на рацэ плаціна і запруда ў былой шляхецкай сядзібы О’Руркаў.

Асноўныя прытокі — Беніца, Ляхаўка (справа) і Лешчанка[5] (злева).

Упадае ў Нёман каля вёскі Мікалаева. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні каля 10 метраў, хуткасць цячэння — 0,2 м/с.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
  3. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.
  4. H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55—57.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]