Правабярэжная лінія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Правабярэжная лінія
Санкт-Пецярбургскі метрапалітэн
Даўжыня, км: 11,2
Колькасць станцый: 8
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 8
Правабярэжная лінія
Абаротны тупік
Горны інстытут
Тэатральная
Абаротны тупік
Спаская
СЗГ на 5 лінію
Дастаеўская
Лігаўскі праспект
Абаротны тупік, ПТА
СЗГ на 3 лінію
Плошча Аляксандра Неўскага
Новачаркаская
Ладажская
Праспект Бальшавікоў
Вуліца Дыбенкі
Абаротны тупік
закансерваваны тунэль 1-га шляху

Правабярэжная лінія (руск.: Правобере́жная ли́ния) - чацвёртая лінія Пецярбургскага метрапалітэна, таксама вядомая як Аранжавая лінія, злучае цэнтр з паўднёва-ўсходнімі раёнамі Санкт-Пецярбурга на правым беразе Нявы. Першая цалкам падземная лінія Пецярбургскага метрапалітэна. Нягледзячы на назву, цалкам «Правабярэжнай» ніколі не была, бо станцыя «Плошча Аляксандра Неўскага» першапачаткова знаходзілася на левым беразе Нявы. Па аналогіі з астатнімі лініямі можа называцца Занеўска-Адміралцейскай, а на планах развіцця метро — Занеўска-Лахцінскай.

Да 7 сакавіка 2009 года ў склад Правабярэжнай лініі ўваходзіў ўчастак 5-й лініі ад станцыі «Садовая» да станцыі «Каменданцкі праспект» (так званы «Прыморскі радыус»).

Станцыі[правіць | правіць зыходнік]