Праводка (бухгалтэрыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бухгалтарскі ўлік
Ключавыя паняцці

БухгалтарБухгалтэрыя
Галоўная бухгалтарская кніга
Абаротна-сальдавая ведамасць
Справаздачны перыяд
Уліковая палітыка
Падвойны запісПраводка
Дэбет = КрэдытАктыў = Пасіў
КалькуляцыяСабекошт
МСФСGAAP

Фінансавая справаздачнасць

Бухгалтарскі баланс
Справаздача аб прыбытках і стратах
Справаздача аб руху грашовых сродкаў
Справаздача аб неразмеркаваным прыбытку
Справаздача аб змене капіталу
КансалідаванаяКамбінаваная

Вобласці бухгалтарскага ўліку

Улік выдаткаўФінансавы ўлікСудовая бухгалтэрыя
Улік фондаўКіраўнічы ўлікПадатковы ўлік
Бюджэтны ўлікБанкаўскі ўлік

Аўдыт
Фінансавы кантроль

Праводка (бухгалтарская праводка, кантыроўка) — запіс у папяровым рэгістры ці ў камп'ютарнай базе дадзеных пра змену стану ўліковых аб'ектаў. Звычайна складаецца з апісання дэбетовага і крэдытовага аб'екта ўліку, а таксама лікавых характарыстык змены, напрыклад, колькасці і кошту[1]. Спосаб рэгістрацыі гаспадарчых аперацый адначасова на двух розных, але эканамічна ўзаемазвязаных рахунках бухгалтарскага ўліку ў роўных сумах[2] (гл. двайны запіс).

Аб'ект уліку звычайна апісваецца такімі параметрамі, як бухгалтарскі рахунак, на якім вядзецца ўлік аб'екта і больш падрабязнымі (аналітычнымі) ідэнтыфікатарамі, такімі, як найменне тавару ці контрагента.

У выпадку змены стану ўласнага балансу прадпрыемствы выкарыстоўваецца ўказанне і на дэбетаваны аб'ект, і на крэдытаваны, гэта значыць выконваецца прынцып «двайнога запісу», які дазваляе захоўваць роўнасць актыву і пасіву балансу. Калі неабходна часова ўлічыць сродкі, якія ўлічваюцца ў балансе іншага прадпрыемства, ці яшчэ па нейкіх прычынах не ўлічваюцца на ўласным балансе прадпрыемства, то робяць праводку з указаннем толькі аднаго аб'екта ўліку. Пры гэтым карыстаюцца адмысловымі «забалансавымі» бухгалтарскімі рахункамі[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Райзберг Б.А., Лозовский Л.Ш., Стародубцева Е.Б. Бухгалтерская проводка. — 5-е изд. — М.: ИНФРА-М, 2006. — 495 с. — ISBN 5-86225-758-6.. Архівавана 30 мая 2011.
  2. а б Двойная запись и бухгалтерская проводка — Бизнес… Бизнес в массы!