Прасла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд Рушчыц. «Хлявы і прасла для сена», 1899

Прасла — частка сцяны каркаснай канструкцыі або плоту з пакладзеных гарызантальна бярвенняў, брусоў, жэрдак між двума вертыкальнымі слупамі (шуламі); частка сцяны між дзвюма абарончымі вежамі, бастэямі або бастыёнамі.

З асобных драўляных праслаў будавалі пераважна гаспадарчыя збудаванні — хлявы, гумны і іншае, у т.зв. закідной тэхніцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Прасла // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001.