Прызба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прызба — збудаванне-насып уздоўж вонкавых сцен каля фундамента па перыметры драўлянага дома (лазні), служыць для засцярогі пабудовы ад прамярзання зімой і для абароны пабудовы ад холаду і сырасці звонку.

Самы просты варыянт прызбы, калі зруб хаты на ўзроўні двух першых вянкоў прысыпаўся зямлёй, часам маглі прысыпацца каменнем з зямлёй. Аднак часцей прызба мела наступны выгляд: на адлегласці 35—40 см ад зруба ў зямлю ўбіваліся калкі і перапляталіся лазой ці бярозавымі пруткамі, або ўкопваліся пруткі ў якія закладваліся жэрдкі, тонкае бярвенне ці дошкі. У прамежак між агароджай і сцяною засыпалі пілавінне, салому, кастрыцу, дзындру, торф, зямлю (дзёран).

Драўляны насціл над прызбай абараняе засыпанне ад пранікнення вільгаці і ператварае прызбу ў доўгую і шырокую лаўку, на якой зручна адпачываць дамачадцам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]