Прылёпаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Прылепаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
147 м
Насельніцтва
12 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2248
Паштовы індэкс
213201
Аўтамабільны код
6
СААТА
7254836056
Прылепаўка на карце Беларусі ±
Прылёпаўка (Беларусь)
Прылёпаўка
Прылёпаўка (Магілёўская вобласць)
Прылёпаўка

Прылёпаўка[1] (трансліт.: Pryliopaŭka, руск.: Прилёповка) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Радамльскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Побач з вёскай цячэ рака Проня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перад вайной у вёсцы жыло 219 чалавек у 34 дварах[2].

За час снежаньскіх баёў 1943 года на ўчастку Скварск-Прылепаўка-Пуцькі 290-я і 385-я стралковыя дывізіі страцілі да 1500 салдат. Прыкладна столькі ж стратаў было з боку немцаў. У гісторыю Вялікай Айчыннай вайны гэты эпізод увайшоў пад назвай «Прылёпаўскі плацдарм»[3].

У чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 34 двары, забіты 1 чалавек[2].

Ля вёскі ўсталяваны мемарыял часоў Вялікай Айчыннай вайны[4].

Да 28 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Пуцькаўскага сельсавета[5], да 16 мая 1960 года — у склад Асінаўскага сельсавета[6], да 23 снежня 2009 года — у склад Пуцькаўскага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года — у склад Асінаўскага сельсавета[7].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б Прилеповка (руск.)
  3. Прони кровавые берега Архівавана 25 жніўня 2011. (руск.)
  4. История Чаусского района Архівавана 19 чэрвеня 2009. (руск.)
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  6. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]