Прэзідэнт ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прэзідэнт Злучаных Штатаў
President of the United States
Пячатка прэзідэнта ЗША
Пячатка прэзідэнта ЗША

Пасаду займае
Джо Байдэн
з 20 студзеня 2021
Узначальвае
Форма звароту Спадар прэзідэнт; Ваша правасхадзіцельства
Афіцыйная рэзідэнцыя Белы дом
Прызначаецца абіраецца (Калегія выбаршчыкаў ЗША)
Тэрмін паўнамоцтваў 4 года, не больш за 2 тэрміна
Пасада з’явілася 1787
Першы на пасадзе Джордж Вашынгтон
Сайт whitehouse.gov/president/

Прэзідэнт ЗША — кіраўнік дзяржавы ЗША, кіраўнік выканаўчай улады (Федэральнага ўрада ЗША і галоўнакамандуючы Арміі і Флота па Канстытуцыі ЗША). Мае права вета на законапраекты (білі), прынятыя Кангрэсам ЗША. Пасада ўведзена Канстытуцыяй ЗША, прынятай ў 1787 годзе. Першым прэзідэнтам ЗША стаў у 1789 годзе Джордж Вашынгтон. Да яго ўступлення ў пасаду вярхоўным кіраўніком канфедэрацыі штатаў, якія падпісалі Дэкларацыю аб незалежнасці, быў Прэзідэнт Кантынентальнага кангрэса.

Дзеючы прэзідэнт ЗША — Джо Байдэн. Афіцыйна 46-ы прэзідэнт ЗША ўступіў у пасаду 20 студзеня 2021 года.

Патрабаванні да кандыдатаў[правіць | правіць зыходнік]

Стаць Прэзідэнтам ЗША па Канстытуцыі ЗША можа толькі грамадзянін ЗША па нараджэнні (альбо той, хто стаў грамадзянінам ЗША пры зацвярджэнні Канстытуцыі), старэйшы за 35 гадоў і, які пражывае ў ЗША не менш за 14 гадоў. Самым пажылым прэзідэнтам на момант абрання быў Рональд Рэйган, упершыню абраны ў ўзросце 69 гадоў і пераабраны на другі тэрмін ва ўзросце 73 гадоў. Самым маладым быў Тэадор Рузвельт, абраны ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў.

Згодна з 22-й папраўкай да Канстытуцыі, прынятай у 1951 годзе, адна і тая ж асоба можа быць абрана прэзідэнтам ЗША не больш за два разы (усё роўна, запар ці з перапынкам). Акрамя таго, калі нейкая асоба пасля смерці або адстаўкі абранага прэзідэнта займала прэзідэнцкую пасаду (з пасады віцэ-прэзідэнта ці інакш) на працягу 2 гадоў і больш, то гэта асоба ў далейшым можа быць абрана Прэзідэнтам не больш за 1 раз. Фактычна прэзідэнты і раней амаль усе выконвалі гэта няпісанае правіла, прытрымліваючыся прыкладу Джорджа Вашынгтона, які прабыў на пасадзе толькі два тэрміны. Аднак у 1940 годзе Франклін Д. Рузвельт быў абраны на трэці тэрмін, а ў 1944 — і на чацвёрты (памёр у 1945). Пасля гэтага, не прымяншаючы заслуг Рузвельта і надзвычайных умоў, у якіх ён пераабіраўся (Другая сусветная вайна), было вырашана заканадаўча абмежаваць колькасць магчымых перавыбранняў, каб гэты выпадак не стаў прэцэдэнтам для ўстанаўлення дыктатуры. 22-я папраўка не мела зваротнай сілы і не распаўсюджвалася на дзейснага на той момант прэзідэнта Гары Трумэна, ён адбыў амаль цалкам тэрмін Рузвельта пасля яго смерці плюс свой уласны, але Трумэн сам не пажадаў зноў балатавацца ў 1952.

Толькі адзін прэзідэнт, Гровер Кліўленд, займаў пасаду два тэрміны з перапынкам.

У многіх краінах з рэспубліканскім праўленнем патрабаванні да кандыдатаў у Прэзідэнты бяруцца аналагічныя патрабаванням у ЗША, напрыклад, узроставы цэнз.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]