Пталамей V Эпіфан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пталамей V Эпіфан
Πτολεμαῖος Ε' Ἐπιφανής
Манета Пталамея V
Манета Пталамея V
5-ы цар Эліністычнага Егіпта
204180 да н.э.
Рэгенты Агатокл,
Сасібій
Папярэднік Пталамей IV
Пераемнік Пталамей VI

Нараджэнне 9 кастрычніка 210 да н.э.
Смерць 180 да н.э.[1]
Род Пталамеі
Бацька Пталамей IV Філапатар
Маці Арсіноя III
Жонка Клеапатра I
Дзеці Клеапатра II, Пталамей VI Філаметар і Пталамей VIII Эвергет
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пталамей V Эпіфан (Πτολεμαῖος Ἐπιφανής, Ptolemaĩos Epiphanḗs) (210180 да н.э.) — цар егіпецкі (204180 да н.э.), сын Пталамея IV і Арсіноі III, бацька Пталамея VIII.

Падчас праўлення Пталамея V адбываліся хваляванні ў дзяржаве і былі страчаныя яе замежныя ўладанні. Быў суправіцелем бацькі яшчэ як дзіця, а ў 6 гадоў стаўся яго пераемнікам, пры рэгентах Сасібіі і Агафокле. Ажаніўся (193 да н.э.) з Клеапатрай I, дачкой сірыйскага цара Антыёха III. Тая атруціла Пталамея і стала рэгенткай пры сваім непаўналетнім сыне Пталамеі VI.

Вядомыя выявы на манетах і ў скульптуры, якія сведчаць пра выраджэнне дынастыі Пталамеяў[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr.NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
  2. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]