Пульсар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схематычная выява пульсара. Сфера ў цэнтры выявы — нейтронная зорка, крывыя лініі пазначаюць лініі магнітнага палі пульсара, блакітныя конусы — струмені выпраменьвання пульсара
Выява Крабападобнай туманнасці ва ўмоўных колерах (сіні — рэнтгенаўскі, чырвоны — аптычны дыяпазон). У цэнтры туманнасці — пульсар

Пульса́р — нейтронная зорка з моцным уласным магнітным полем, якая верціцца і выпраменьвае на частаце радыёхваль.

Назіраныя перыяды пульсараў розняцца ад 1.4 мс да 8.5 с. Выпрамяненне ад пульсара можа быць заўважана на Зямлі толькі тады, калі яго пучок скіраваны ў бок Зямлі — такая з’ява называецца «эфект маяка».

Мілісекундны пульсар — пульсар з перыядам электрамагнітнага выпраменьвання радыяцыі ў межах 1-10 мілісекунд. Мілісекундныя пульсары на Зямлі можна зафіксаваць па іх радыёчастотным і рэнтгенаўскім выпраменьваннях.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]