Пульсарная планета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пульсарная планета PSR 1257+12 ва ўяўленні мастака.

Пульсарная планета — планета, якая абарочваецца вакол пульсара.

Першая планета па-за межамі Сонечнай сістэмы была знойдзена менавіта каля пульсара. Планета, якая знаходзіцца каля пульсара выклікае ўзбурэнне ў яго перыядзе пульсацыі. Паколькі перыяд абарачэння пульсара вельмі стабільны, то нават невялікія ўзбурэнні, выкліканыя планетай, могуць быць зафіксаваны. Менавіта так і знаходзяць пульсарныя планеты.

У 2006 годзе вакол пульсара 4U 0142+61, размешчанага на адлегласці 13 000 светлавых гадоў ад Зямлі, быў знойдзены калязоркавы дыск. Адкрыццё было зроблена камандай Дыпта Чакрабарці на касмічным тэлескопе Спітцэр. Дыск складаецца з металічных рэшткаў, утвораных пры выбуху звышновай, які сфарміраваў пульсар каля 100 000 гадоў назад. Дыск падобны на тыя, што назіраюцца каля сонцападобных зорак, і ў будучыні, магчыма, з яго ўтворыцца планетная сістэма, падобная да нашай. На сённяшні дзень лічыцца, што на пульсарных планетах наяўнасць высокаразвітых форм жыцця немагчыма з-за моцнага электрамагнітнага патоку, які ідзе ад пульсара.

Спіс пульсарных планет[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]