Пунічная мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пунічная мова
Саманазва 𐤃𐤁𐤓𐤉𐤌 𐤊𐤍𐤏𐤍𐤉𐤌 (Dabarīm kanaʿnīm)
Краіны Паўночная Афрыка, сучасныя Туніс, Мальта
Статус вымерла
Вымерла каля 500 года
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Афразійская макрасям'я

Семіцкая сям'я
Заходнесеміцкая галіна
Ханаанейская група
Фінікійская мова
Пісьменнасць Фінікійскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 xpu
IETF xpu
Glottolog puni1241
Вікіпедыя на гэтай мове

Пунічная мова, або карфагенская мова (ад лац.: Poeni — імя, якім рымляне называлі карфагенян) — вымерлая семіцкая мова, на якой размаўлялі ў старажытнасці на ўзбярэжжы Міжземнага мора, у прыватнасці ў Паўночнай Афрыцы і на некалькіх астравах у Міжземным моры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пунічная мова — гэта адасоблены дыялект у рамках фінікійскай мовы, на якім размаўлялі на фінікійскім узбярэжжы і ў Паўночнай Афрыцы, у тым ліку ў Карфагене, і ва ўсім Міжземнамор’і. Вядомы па надпісах і асабістых імёнах. П’еса Плаўта «Poenulus» змяшчае некалькі сказаў на пунічнай мове, да якіх цяпер праяўляецца асаблівая зацікаўленасць і праводзяцца лінгвістычныя даследаванні, паколькі, у адрозненне ад захаваных пунічных надпісаў, яны змяшчаюць лацінскія галосныя[1][2][3].

Аўрэлій Аўгусцін (354—430 гг. н. э.), як правіла, лічыцца апошнім вялікім старажытным пісьменнікам, які меў пэўныя веды пра пунічную мову. Паводле яго слоў, на пунічнай мове ўсё яшчэ размаўлялі ў тым рэгіёне Паўночнай Афрыкі (Карфаген, на тэрыторыі сучаснага Туніса) праз амаль 5 стагоддзяў пасля падзення Карфагена з прычыны паражэння перад Рыма. Як адзначаў Аўгусцін, у той час усё яшчэ былі людзі, якія называлі сябе хананеямі (гэта значыць менавіта карфагеняне)[4].

Зноскі

  1. Sznycer, Maurice (1967). Les passages puniques en transcription latine dans le Poenulus de Plaute. Paris: Librairie C. Klincksieck.
  2. Studien zu Plautus’ Poenulus: herausgegeben von Thomas Baier. Gunther Narr Verlag Tubingen. 2004. S. 183-
  3. Is the Punic Transcription in the «Poenulus» of Plautus Authentic? | Arye Olman — Academia.edu
  4. Jongeling. Karel; & Kerr, Robert M. (2005). Late Punic Epigraphy. Mohr Siebeck. p. 4. ISBN 3161487281.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]