Пярсцёнак Усеўладдзя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
3D мадэль Пярсцёнка

Пярсцёнак Усяўладдзя — галоўны Пярсцёнак, створаны Саўранам, у творчасці Дж. Р. Р. Толкіна. (артэфакт)

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Пярсцёнак мае асаблівыя магчымасці: надзеўшы яго, уладальнік становіцца нябачным; ён дае доўгае жыццё і празмерную прывязанасць да яго — уладальнік гатовы забіць таго, хто стараецца адняць Пярсцёнак.

У Пярсцёнка ёсць свая асабістая воля. Такім чынам, калі Пярсцёнак пачуў прызыў гаспадара Саўрана, ён сам «збег» ад Горлума, і падвярнуўся Більбу, каб выйсці з Туманных гор, дзе жыў доўгі час Горлум.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У час, калі эльфы стваралі дзевятнаццаць чароўных Пярсцёнкаў, Саўран у тайне стварыў дваццаты, каб кіраваць іншымі. Такім чынам ён хацеў падпарадкаваць сабе ўсе вольныя народы Міжзем’я. «Адзін Пярсцёнак каб кіраваць іншымі…». Падчас Аблогі Барад-Дура (бітвы Апошняга саюза), Ісілдур абломкам Нарсіла адрэзаў палец Саўрана з Пярсцёнкам Усяўладдзя і забраў яго сабе. Але аднойчы оркі напалі на яго і забілі на рацэ, пасля чаго Пярсцёнак згубіўся на 2000 гадоў… Яго знайшоў хобіт Дэагорл, якога забіў Смеагорл (Горлум), і пражыў у гарах з Пярсцёнкам каля 500 гадоў… Аднойчы хобіт Більба Бэгінс з Шыра знайшоў яго, праходзячы праз Туманныя горы (пра гэта апавядаецца ў Хобіце). Більба праз 60 гадоў перадае Пярсцёнак свайму пляменніку Фроду, які адносіць яго ў Мордар і кідае ў жарало вулкана Арадруін (апавядаецца ва Уладары Пярсцёнкаў).

Зноскі