Пярэвалачненскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пярэвалачненскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Талачынскі раён
Уключаў 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Забалацце
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 15 кастрычніка 1960

Пярэ́валачненскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Забалацце.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пярэвалачненскі (Перавалачнянскі) сельсавет у складзе Коханаўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пярэвалачня. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Коханаўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Талачынскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забалацце. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Коханаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Талачынскага раёна. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азярэцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Букарава 1, Букарава 2, Жураўлі, Забалацце, Забалацце (Волга), Зялёныя Дубы і Свідэршчына) і перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Коханаўскага пассавета (10 населеных пунктаў: Астрашапкі, Байкал, Балашова, Вялікая Пярэвалачня, Забайкал, Кучына, Малая Пярэвалачня, Малое Гальцэва, Марцюхова, Чырвоны і 4 чыгуначныя будкі)[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.