Пячорскае мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пячорскае мора
Даўжыня 180 км
Шырыня 300 км
Плошча 81 263 км²
Аб'ём 4380 км³
Найбольшая глыбіня 210 м
Сярэдняя глыбіня 6 м
Упадаюць Пячора
Катэгорыя на Вікісховішчы

Пячорскае мора (руск.: Печорское море) — назва паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, паміж астравамі Калгуеў і Вайгач.

Гэты гідронім сустракаецца ў Атласе Меркатара 1595 года. Тэрмін «Пячорскае мора», згодна з Пастановай ЦВК СССР ад 28.11.1935 г, выкарыстоўваецца і ў дачыненні да акваторыі паўднёва-ўсходняй часткі Баранцава мора, размешчанай на ўсход ад межаў па лініі мыс Чорны (Новая Зямля, паўднёвы ўваход у губу Косцін Шар) — паўночны ўскраек вострава Калгуеў і затым паўднёвы ўскраек вострава Калгуеў (Плоскія Коткі) — мыс Святы Нос Ціманскі. Пры гэтым пралівы Карскія Вароты і Югорскі Шар да Пячорскага мора не адносяцца.

Памеры Пячорскага мора: у шыротным кірунку — ад вострава Калгуеў да праліва Карскія Вароты — каля 300 км і ў мерыдыянальным кірунку — ад мыса Рускі Заварот да Новай Зямлі — каля 180 км. Плошча акваторыі мора складае 81 263 км², аб’ём вады 4380 км³. Глыбіні да 210 м.

У паўднёва-ўсходняй частцы мора маецца заліў Хайпудырская губа, у які ўпадаюць рэкі Мора-Ю (Хайпудыра) і Каратаіха.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]