Пінкавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пінкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 3 902 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовыя індэксы
225730
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254885051
Пінкавічы на карце Беларусі ±
Пінкавічы (Беларусь)
Пінкавічы
Пінкавічы (Брэсцкая вобласць)
Пінкавічы

Пі́нкавічы[1] (трансліт.: Pinkavičy, руск.: Пинковичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці на левым беразе Піны. Уваходзіць у склад Пінкавіцкага сельсавета. Станам на 2005 год чацвёрты па велічыні сельскі населены пункт у Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Летапіс вёскі Пінкавічы пачынаецца з XV стагоддзя. Дакладная дата заснавання паселішча невядомая, але з упэўненасцю можна сцвярджаць, што Пінкавічы на некалькі дзесяцігоддзяў, а мо і стагоддзяў старэйшыя за вядомы год першай згадкі.

У Вялікім Княстве Літоўскім[правіць | правіць зыходнік]

У Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

  • ХІХ — пач. ХХ стагоддзя — Пінкавічы цэнтр воласці Пінскага павета ў складзе 20 вёсак з насельніцтвам 1470 чалавек.
  • 1830 год — лічыцца афіцыйнай датай пабудовы Свята-Пакроўскай царквы.
  • 1863 год — пастаўлена школа (Пінкавіцкае народнае вучылішча)[3]. Падмурак захаваўся, а сам дом некалькі разоў быў капітальна адрамантаваны. Цяпер тут літаратурна-краязнаўчы музей імя Я.Коласа.
  • 1870-1880-я гады — пабудова царквы святога прарока Іллі. У 1960-я гады знішчана савецкай уладай[4].
  • 1887—1888 гады — у Пінкавіцкім народным вучылішчы было тры аддзяленні: малодшае, сярэдняе і старэйшае. Ва ўсіх аддзяленнях налічвалася 30 хлопчыкаў і адна дзяўчынка, дачка святара. Выкладаў у тым навучальным годзе настаўнік Васіль Емяльянавіч Буры. На ўтрыманне вучылішча выдаткоўвалася: 175 рублёў з дзяржаўнага бюджэта і 95 рублёў ад тутэйшых сялян.
  • 1904—1906 гады — у Пінкавічах быў настаўнікам Якуб Колас.
  • 23 лістапада 1905 года — Якуб Колас па просьбе пінкавіцкіх сялян, ад іх імя, напісаў прашэнне ўладальніку м. Альбрэхтова Зыгмунту Скірмунту з патрабаваннем палепшыць стан пінкаўцоў. За гэты ўчынак у лютым 1906 года малады настаўнік высланы з сяла[5].

Першая Сусветная і Грамадзянская вайна[правіць | правіць зыходнік]

  • 1915—1918 гады — Пінкавічы занятыя нямецкімі войскамі, масавае бежанства.

Карэнная жыхарка Пінкавічаў Марыя Хіхлюк (1909—1999) успамінала:

" Бацька сабраў усё, што мог. Пасадзіў нас на абозы, і мы рушылі ў невядомасць. Было вельмі страшна. Людзей проста цьма, стараліся трымацца аднавяскоўцаў. Праблемы былі не столькі з харчаваннем, колькі з медыцынай. Ад інфекцый памерлі два браты. Дадому вярнуліся пасля першай рэвалюцыі. Пабачанае яшчэ больш узрушыла. Пустата, у дварах высакарослы бур'ян, вярнуліся на мёртвыя, але родныя землі і пачалі ўсё зноўку. "

За польскім часам[правіць | правіць зыходнік]

  • 1921—1939 гады — Пінкавічы ў складзе міжваеннай Польшчы. Цэнтр гміны Пінскага павета. У вёсцы знаходзілася ўправа лясной гаспадаркі і школа.
  • 1926 год — Пінкавічы ў выніку экспедыцыі па беларускім Палессі наведаў Язэп Драздовіч. Мастак замаляваў пінкавіцкія святыні.
  • 1928 год і 1938 год — тэрыторыя Пінкавіцкай гміны пашырылася за кошт ліквідацыі Ставоцкай гміны.
  • Кастрычнік 1934 года — Пінкавічы наведала знаная амерыканская вандроўніца Луіза Арнер Бойд.

У савецкай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1939—1941 гады — у складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці БССР.
  • 1941—1944 гады — нацысцкая акупацыя. Вёска ў складзе Рэйхскамісарыята Украіна.
  • 1944—1957 гады — вёска ў складзе Пінкавіцкага сельсавета.
  • 1957—1989 гады — вёска ў складзе Аснежыцкага сельсавета Пінскага раёна[6].
  • 1953 год — Пінкавіцкай сярэдняй школе надалі імя Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, а ў 1954 годзе паставілі новую школу. Цяпер Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа працуе ў будынку, які з’явіўся ў 1987 годзе.
  • 1957 год — у гонар салдат, якія загінулі пры вызваленні ад нацыстаў, на месцы пахавання 197 воінаў пастаўлена скульптура салдата.
  • 1962 год — адкрыццё мемарыяльнай дошкі Я.Коласу.
  • 1986 год — утвораны Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы», які праводзіць унікальны абрад «Проводна нэділя»[7].
  • 1989 год — створаны Пінкавіцкі сельсавет з цэнтрам у Пінкавічах.
  • Лістапад 1990 года — адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа.

Незалежная Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  • 1991 год — пасля станаўлення незалежнай Беларусі Пінкавічы цэнтр сельсавета ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.
  • 1998 год — створаны Пінкавіцкі сельсавет з цэнтрам у Пінкавічах, дагэтуль вёска ўваходзіла ў склад Аснежыцкага сельсавета[8].
  • 1 студзеня 1999 года — у Пінкавічах створаны Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.
  • 2000 год — у вёсцы налічвалася 1186 двароў і 3376 жыхароў.
  • 2005 год — насельніцтва: 4036 жыхароў (1274 двароў), такім чынам Пінкавічы былі чацвёртым па велічыні сельскім населеным пунктам Брэсцкай вобласці.
  • 2008 год — праведзеныя маштабныя працы па добраўпарадкаванні Пінкавічаў: рамонт камунікацый і пешаходнай зоны.
  • Снежань 2009 года — на доме, дзе жыла Любоў Тарасюк, за кошт яе бацькі Канстанціна Міхайлавіча Тарасюка, размешчана мемарыяльная шыльда[9].
  • Лістапад 2012 года — завершаная рэканструкцыя музея і ўрачыста адсвяткаванае 130-годдзя Якуба Коласа[10].
  • Снежань 2013 года — урачыстыя падзеі і літаратурна-музычныя вечары з нагоды 60-годдзя вядомай зямлячкі Любові Канстанцінаўны Тарасюк [11].
  • Кастрычнік 2014 года — усталяваны шматметровы металічны праваслаўны крыж на гранітным пастаменце[12].
  • Снежань 2015 года — на базе літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа адбылася прэзентацыя дакументальнай стужкі і фотаальбома «Палессе Луізы Бойд».
  • Кастрычнік 2016 года — на тэрыторыі літаратурна-краязнаўчага музея імя Я.Коласа ўсталяваны мемарыяльны знак у гонар экспедыцыі Луізы Арнер Бойд.[13].
  • Май 2017 года — у Пінкавічах размясціўся офіс Брэсцкага абласнога Гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Садружнасць Палесся»[14].
  • Жнівень 2017 года — у Пінкавічах у межах праекта «Захаваем крыніцы Пінскага Палесся», які рэалізавала Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся», з’явіўся ўнікальны прыродны аб’ект «Калодзеж Якуба Коласа» [15].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыі і прадпрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

  • Пінкавіцкі сельскі выканаўчы камітэт і сельскі Савет дэпутатаў
  • Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся»
  • Пінкавіцкая сярэдняя школа імя Я.Коласа і дзіцячы садок
  • Пінкавіцкая сельская бібліятэка
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Пінскі неўралагічны інтэрнат
  • Перасоўная Механізаваная Калона № 58 ААТ «Пінскводбуд»
  • Фізкультурна-спартыўная ўстанова «Элада-Спорт»
  • Пінскае вытворчае аб’яднанне «Медтэхніка»
  • Прыродаахоўчы заказнік рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»
  • Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна
  • Літаратурна-этнаграфічны музей Я. Коласа

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б Палескае сяло ў Рэчы Паспалітай(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2016. Праверана 11 ліпеня 2016.
  3. Гісторыя школы(недаступная спасылка)
  4. Жыхары Пінкавіч хочуць ушанаваць месца знішчанай царквы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2018. Праверана 15 жніўня 2016.
  5. а б Якуб Колас на Пінскім Палессі. Цікавыя гісторыі Архівавана 15 красавіка 2016.
  6. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района
  7. Унікальны абрад, які захаваўся толькі ў адной вёсцы Беларусі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2020. Праверана 15 жніўня 2016.
  8. Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 88 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района
  9. Любовь Тарасюк. Мой берег родной… Полесье
  10. Піншчына адсвяткавала 130-годдзе Якуба Коласа Архівавана 18 верасня 2020.
  11. На Піншчыне адзначаюць 60-годдзе Любові Тарасюк(недаступная спасылка)
  12. В Пинковичах установили православный символ — многометровый металлический крест Архівавана 5 жніўня 2016.
  13. Мемарыяльны знак у гонар экспедыцыі Архівавана 2 лютага 2017.
  14. Кантакт Архівавана 6 жніўня 2018.
  15. Пинщины — здоровье и вековая связь поколений(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]