Пісьменства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мовазнаўства
Мовы свету
Мовы свету
Тэарэтычная лінгвістыка
Фаналогія

Марфалогія

Сінтаксіс

Семантыка (+лексічная)

Прагматыка

Кагнітыўная лінгвістыка

Генератыўная лінгвістыка
Дэскрыптыўная лінгвістыка
Антрапалагічная лінгвістыка

Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае
мовазнаўства
, этымалогія)

Фанетыка

Сацыялінгвістыка
Прыкладная лінгвістыка
Камп'ютарная лінгвістыка

Фарэнсіка

Засваенне мовы

Language assessment

Language development

Прэскрыптывізм

Антрапалагічная лінгвістыка

Нейралінгвістыка

Псіхалінгвістыка

Стылістыка

Антрапалагічная лінгвістыка
Астатняе
Пісьменства

Дэшыфроўка

Тыпалогія

Гісторыя лінгвістыкі

Спіс лінгвістаў

Мовы свету

Нявырашаныя праблемы
Партал:Лінгвістыка

Пісьменства — знакавая сістэма, прызначаная для фармалізацыі, фіксацыі і перадачы тых ці іншых дадзеных (маўленчай інфармацыі і іншых элементаў сэнсу, безадносна да іх моўнай формы) на адлегласці і надання гэтым дадзеным пазачасавага характару. Пісьменства — адна з формаў існавання чалавечай мовы.

Драбнюткія сэнсаадрознівальныя адзінкі пісьма — графемы.

Агульныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменства адрозніваецца ад іншых існуючых ці магчымых сістэм сімвалічнай камунікацыі тым, што заўсёды асацыюецца з некаторай мовай і вусным маўленнем на гэтай мове. У супрацьлегласць пісьменству, рознага роду візуальна-графічныя прадстаўлення інфармацыі — такія, як малюнкі, карціны, невербальныя картаграфічныя элементы і г. д. — не суаднесены з якой-небудзь канкрэтнай мовай. Сімвалы на інфармацыйных знаках (напрыклад, малюнкі мужчыны і жанчыны) таксама не адносяцца да мовы, хоць могуць стаць яе часткай у тым выпадку, калі актыўна выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з іншымі моўнымі элементамі. Некаторыя іншыя сімвалічныя абазначэнні: лічбы, лагаграмы — не маюць прамой сувязі з вызначанай мовай, але часта выкарыстоўваюцца на пісьме і, такім чынам, могуць лічыцца часткай пісьменства.

Мова ўласціва кожнай чалавечай супольнасці, і гэты факт можа разглядацца як неад’емная і вызначальная характарыстыка ўсяго чалавецтва ў цэлым. Аднак развіццё пісьменства і працэс паступовага выцяснення ім традыцыйных вусных формаў зносін быў спарадычным, нераўнамерным і павольным. Аднойчы ўсталяваўшыся, пісьменства ў агульным выпадку перажывае змены менш ахвотна, чым вусная размова, захоўваючы тым самым рысы і канкрэтныя выразы, не характэрныя больш для актуальнага стану жывой мовы. Адна з найбольш істотных пераваг выкарыстання пісьменства заключаецца ў магчымасці стварэння пастаянных запісаў інфармацыі, выяўленай сродкамі мовы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]