Радон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Радон (лац.: radonum) Rnхімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 86. Атамная маса 222,0176. Інертны газ. Вызначае прыродную радыеактыўнасць паветра.

Радон адкрылі ў 1900 годзе Э. Резерфорд (220Rn) і Э. Дорн і А. Дэб'ерн (222Rn). У 1903 годзе Ф. Гізель і Дэб'ерн адткрылі 219Rn[1].

Радон утвараецца ў выніку распаду радыю. Прыродны радон складаецца з сумесі ізатопаў з масавымі лікамі 218—220 і 222. Найбольш устойлівы ізатоп 222Rn з перыядам паўраспаду 3,284 сутак. Уяўляе сабой бясколерны газ без паху. Шчыльнасць 9,73 кг/м³ пры 0 °C. Тэмпература кіпення -61,9 °C. Добра раствараецца ў этаноле, бензоле, гексане. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам з утварэннем дыфтарыда RnF2.

Дапушчальная канцэнтрацыя ў паветры памяшканняў 55,5 Бк/л.

Прыродныя крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджанасць у прыродзе — нізкая: 84-е месца сярод элементаў. Больш за ўсё радону ў радыеактыўных рудах (звычайна — разам з уранам і торыем). У атмасферы Зямлі ўтрымліваецца 6·10−20 % па аб'ёме.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Радонавыя ванны ў медыцыне. Крыніца мечаных атамаў (радыеактыўных метак).

Зноскі

  1. Радон // ХиМиК.ру (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 223. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 290. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]