Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Разанскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Заснаваны 1943
Сайт rzgmu.ru (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разанскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт імя акадэміка І. П. Паўлава (руск.: Ряза́нский госуда́рственный медици́нский университе́т и́мени акаде́мика И. П. Па́влова) — адна з найбуйнейшых ВНУ Разані. Заснаваны ў 1943 годзе як Маскоўскі медінстытут Міністэрства аховы здароўя РСФСР, у 1950 годзе пераведзены ў Разань і перайменаваны ў Разанскі медыцынскі інстытут імя акадэміка І. П. Паўлава. У 1993 года ператвораны ва ўніверсітэт.

Па рашэнні ўрада ад 21 студзеня 1950 года Маскоўскі медыцынскі інстытут пераведзены ў Разань, а пастановай Савета Міністраў СССР № 472 ад 10 чэрвеня 1950 года перайменаваны ў Разанскі медыцынскі інстытут імя акад. І. П. Паўлава. З Масквы былі пераведзены 2, 3 і 4 курсы. Першы курс набіраўся ўжо ў Разані. А пяты курс пакінулі ў першым Маскоўскім медыцынскім інстытуце.

З часам былі адкрыты новыя факультэты: санітарна-гігіенічны (1962), фармацэўтычны (1966), падрыхтоўчае аддзяленне (1971), удасканалення ўрачоў (1984), які ў 1994 годзе рэарганізаваны ў факультэт паслядыпломнай адукацыі (ФПДА), стаматалагічны (1991), аддзяленне падрыхтоўкі замежных навучэнцаў (1992).

У 1993 годзе медыцынскі інстытут быў ператвораны ў Разанскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт.

З 1960-х гадоў ва ўніверсітэце распрацоўваецца апітэрапія.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]