Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з металічным адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некаторых доўгая, загнутая.
Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усходняй і Паўночнай Аўстраліі.
Усяго 45 відаў, 38 з якіх сустракаюцца толькі на Новай Гвінеі і дробных прылеглых астравах. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Болышсць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.