Раман Міхайлавіч Плехаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Раман Плехаў
Поўнае імя Раман Міхайлавіч Плехаў
Нарадзіўся 10 верасня 1997(1997-09-10)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь РЦАР-БДУ (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 122 (9)
2019   Беларусь Смаргонь 12 (0)
2020   Беларусь Крумкачы (Мінск) 12 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 красавіка 2019

Раман Плехаў (нар. 10 верасня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага РЦАП-БДУ, з 2014 года пачаў выступаць у асноўнай камандзе «Зоркі-БДУ». У 2015 годзе пераважна выхадзіў на замену, а ў сезонах 2016—2017 замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2018 годзе звычайна выхадзіў на поле ў другім тайме, дапамог камандзе атрымаць месца ў Вышэйшай лізе.

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[2], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з дублем «Энергетыка-БДУ»[3]. У першай палове сезона 2020 не гуляў з-за траўмы.

У жніўні 2020 года стаў іграком «Крумкачоў»[4], дзе гуляў да канца сезона. У снежні 2020 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2013 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе выйшаў на замену ў адным матчы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 6 1
2015 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 21 3
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 26 2
2017 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 28 1
2018 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 28 1
2019 (1) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 13 1
2019 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 12 0
2020 (2) Д2 Крумкачы Беларусь 12 1

Зноскі