Раскіданае гняздо (спектакль, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Раскіданае гняздо»
Афіша/постар/сцэна
Афіша спектакля
Жанр драма
Заснаваны на п’есе Янкі Купалы
«Раскіданае гняздо»
Кампазітар Павел Захаранка
Рэжысёр Уладзімір Савіцкі
Акцёры Тамара Ляўчук
Мікалай Маршын
Анатоль Бараннік
Аксана Лойдава
Кацярына Яцкавец
Багдан Хомік
Аляксей Шчарбакоў
Сяргей Пяткевіч і інш.
Працягласць 2 гадзіны (з антрактам)
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год верасень 2011
Пастаноўкі Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

«Раскіданае гняздо» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Уладзімірам Савіцкім у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася ў верасні 2011 года.[1]

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

" [Пастаноўка] захоплівае адразу выверанай, вытанчанай сцэнаграфіяй, змрочнасцю сцэнічнай прасторы з незаходзячым месяцам, у якой існуюць акцёры—героі ў стылізаваных палатняных кашулях, і якую перасякаюць вандроўнікі—пілігрымы.
Любоў Паўлава[2]
"
" Брэсцкая пастаноўка «Раскіданага гнязда» нечакана ўразіць і здзівіць большую частку гледачоў, найперш тым, што на сцэне — зусім не «той» Купала, якога ўсе ведаюць яшчэ са школьных часоў. Аніякага бытавізму і псіхалагізму, якія ва ўсе часы лічыліся неад’емнай прыналежнасцю дадзенага твора — у брэсцкім спэктаклі Купала паўстае перад намі сімвалістам, які спрабуе адшукаць, намацаць шлях беларускага народа да самаідэнтыфікацыі менавіта праз інтуітыўныя, часам нават інфернальныя, шляхі спазнання ўласнай душы. Менавіта таму і героі спектакля — не проста сяляне, якіх хвалюе далейшае жыццё без зямлі і сродкаў для існавання, а — нібы самнамбулы, што на разламанай страсе ўласнага дома пры святле поўні пакутліва імкнуцца зразумець, якім жа чынам адшукаць выйсце з гэтага свету ў іншы, той самы, — звычна-побытавы. Разам з тым, у сваім мэсэджы рэжысёр выглядае песімістам: гняздо раскідваецца зусім не панскімі паслугачамі, а найперш — заўсёднай самотнасцю саміх беларусаў, у якіх нават унутры драматургічнай сям’і, апісанай Купалам, нармальныя сямейныя ўзаемаадносіны, калі бацькі і дзеці жывуць агульнымі клопатамі і падтрымліваюць адно аднаго, практычна адсутнічаюць. Героі разбрыдаюцца ў розныя бакі, і невядома, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь яшчэ... Не верыць рэжысёр і ў тое, што хаця б хто-небудзь з іх натрапіць на тую сцяжыну, якая сапраўды прывядзе іх да «светлай будучыні».
Таццяна Команава[3]
"

Зноскі

  1. «Раскіданае гняздо» (драма на дзве дзеі). сайт Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Праверана 18 снежня 2012.(недаступная спасылка)
  2. Паўлава, Любоў. Архіўная копія(недаступная спасылка). сайт Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (14 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
  3. Команава, Таццяна. Архіўная копія(недаступная спасылка). сайт Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2018. Праверана 3 лістапада 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]