Рашэнне (банк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рашэнне
Тып ЗАТ[d][1]
Заснаванне 9 лістапада 1994[1]
Размяшчэнне
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 45,8 млн Br (2021)[3]
Доўг 190 433 000 Br[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 19 млн Br (2021)[3]
Чысты прыбытак
  • 1,47 млн Br (2021)[3]
Актывы
  • 236 млн Br (2021)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 267 чал. (2021)[4]
Сайт rbank.by (руск.)(англ.)

Закрытае акцыянернае таварыства «Банк „Рашэнне“» — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Банк быў створаны ў 1994 годзе і тады называўся Інфабанк.

У 2004 годзе Мінфін ЗША абвінаваціў Інфабанк ў «адмыванні грошай для рэжыму Садама Хусейна», заробленых у выніку здзелак, якія здзяйсняліся ў абыход праграмы ААН "Нафта ў абмен на харчаваньне" і з выкарыстаннем незаконных надбавак і завышаных кантрактаў. Інфабанк тады афіцыйна адверг усе абвінавачванні, аднак у лютым 2005 года змяніў назву на Трастбанк.

З 2001 года акцыянерам Інфабанку з доляй 35% з'яўляўся Лівійскі арабскі замежны банк, які выйшаў з складу уласнікаў беларускага банка ў 2008 годзе. Зараз канчатковым бенефіцыярам банка з'яўляецца зарэгістраваная ў ААЭ Alm Investments FZE. Ёю валодае Mohammed Ahmad Salem Alzaraim Alsuwaidi. У канцы 2014 года ЗША знялі санкцыі ў дачыненні да Трастбанка. Доўгі час лічылася, што буйная доля ў банку належыць групе беларускіх бізнесоцаў на чале з Віктарам Шаўцовым, які з'яўляецца старшынёй назіральнага савета Трастбанка.

У сакавіку 2016 года акцыянеры і бенефіцыярны ўласнік з ААЭ вырашылі зноў правесці рэбрэндынг і змяніць назву на Банк «Рашэнне».

Паказчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Актывы банка на 1 чэрвеня 2016 года склалі 1,199 трлн. Нарматыўны капітал - 489 млрд. рублёў[5].

Зноскі