Раёны Іспаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камаркі Іспаніі

Камарка (ісп.: comarca) — агульная назва раёна ў Іспаніі па розных сістэмах раянавання.

Звычайна ў камаркі аб'ядноўваюцца муніцыпалітэты.

У Іспаніі няма адзінай сістэмы раянавання. У шэрагу правінцый камаркі — адміністрацыйныя адзінкі з уласнай адміністрацыяй, якая падпарадкоўваецца правінцыйнаму кіраўніцтву і аб'ядноўвае муніцыпалітэты. У некаторых правінцыях такія адміністрацыйныя раёны існавалі раней, але былі скасаваны.

Пад камаркамі маюцца на ўвазе таксама гістарычныя вобласці (такія як Ла-Манча), геаграфічныя вобласці (даліны, горныя раёны), эканамічныя вобласці, сельскагаспадарчыя раёны або раёны турызму. У асобных правінцыях існуе некалькі сістэм раянавання. Некаторыя камаркі знаходзяцца на стыку некалькіх правінцый. Некаторыя камаркі ахопліваюць вялікую тэрыторыю і падзяляюцца на падраёны (субкамаркі).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]